мані́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

Белы нагруднік, прышыты або прышпілены да мужчынскай кашулі, а таксама ўстаўка на грудзях у жаночай сукенцы.

|| прым. мані́шкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мані́шка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. мані́шка мані́шкі
Р. мані́шкі мані́шак
Д. мані́шцы мані́шкам
В. мані́шку мані́шкі
Т. мані́шкай
мані́шкаю
мані́шкамі
М. мані́шцы мані́шках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

мані́шка ж. мани́шка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мані́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

1. Нагруднік, пераважна з белай тканіны, прышыты або прышпілены да мужчынскай кашулі. Максім знімае з сябе студэнцкую тужурку, белы каўнерык і манішку, узіраецца ў маленькае люстэрка. Майхровіч. // Устаўка на грудзях у жаночай сукенцы.

2. Частка мужчынскай кашулі, якая закрывае грудзі. Кашуля з вышытай манішкай. □ З-пад расшпіленай фуфайкі бялела вышываная чырвоным крыжам манішка. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мані́шка ’нагруднік, прышыты (прышпілены) да мужчынскай кашулі’, ’накладка на правую частку прарэха ў мужчынскіх штанах’ (ТСБМ, Жд. 1, Бяльк., Сл. ПЗБ). Укр. мани́шка, букав. мані́шка ’кветка, вышытая на матэрыі і прышытая да адзежы’, рус. манишка ’нашыўка на грудзях’. Польск. maniszka з рус. мовы. Відавочна, рускае з-за суфікса ‑ішк‑а. Да мана́ < мані́ць (гл.) у першасным значэнні ’нешта прыцягальнае, прывабнае’ (КЭСРЯ, 192–193).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мани́шка мані́шка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мярэ́жаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад мярэжыць.

2. у знач. прым. Вышыты мярэжкай, з мярэжкай. Мярэжаная манішка. Мярэжаная сурвэта.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жулікава́ты, ‑ая, ‑ае.

Схільны да жульніцтва, ашуканства, махлярскіх учынкаў. Жулікаваты хлопец. // Уласцівы жуліку; хітры. Белая манішка і прылізаныя валасы казалі аб яго зухаватасці, а хітрыя вочкі і жулікаватая ўсмешка сведчылі аб здольнасцях вывуджваць грыўні і саракоўкі з паляшуцкіх кішэняў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Раба́тка ’вузенькая градка’ (Мат. Гом.). Праз польск. rabatka, rabata ’градка для кветак’ з ням. Rabatte ’градка для кветак’, ’абшлаг’, якое з галандскага агародніцтва, куды яно ў сваю чаргу трапіла з фр. rabat ’лацкан; манішка’ (Махэк₂, 503).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ля́мка1 ’шырокі рэмень са скуры ці моцнай тканіны, які перакідваецца цераз плячо пры перацягванні, пераносцы грузу’, (перан.) ’ярмо, непрыемны абавязак’ (ТСБМ, Нас., Касп., Бяльк., Яруш.). Укр. ля́ма, ля́мка ’тс’, ’шлейка’, рус. ля́мка ’тс’, ’стружка’, ’вяроўка’, ’пятля’, ’торба’, ’рукзак’, ст.-рус. лямка ’лямка’ (XVII ст.). У рус. мове гэта запазычанне з фін. lämsä ’пятля, повад, аркан’, саамск. карэльск. lamca ’вуздзечка’, саамск. нарв. lavčče, комі letš ’пятля’ (Каліма, 153). Больш падрабязна гл. Фасмер, 2, 551.

Ля́мка2 ’пруг з тоўстага сукна’, ’надточаная частка падола ў світцы, спадніцы з іншага матэрыялу’ (Жд. 1, Бяльк., Нас.; смарг., Сл. ПЗБ). Запазычана з польск. lama, lamka ’аблямоўка, абшыты падол адзежыны’ (Слаўскі, 4, 36).

Ля́мка3манішка’ (рас., Шатал.). Да лямка2 (гл.), аднак пры ад’ідэацыі семантыкі лексемы ля́мец ’каўнер’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)