маніпуля́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Складаны прыём, дзеянне над чым-н. пры рабоце рукамі, ручным спосабам.

2. перан. Махлярства, махінацыі, падробка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маніпуля́цыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. маніпуля́цыя маніпуля́цыі
Р. маніпуля́цыі маніпуля́цый
Д. маніпуля́цыі маніпуля́цыям
В. маніпуля́цыю маніпуля́цыі
Т. маніпуля́цыяй
маніпуля́цыяю
маніпуля́цыямі
М. маніпуля́цыі маніпуля́цыях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

маніпуля́цыя ж., прям., перен. манипуля́ция

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

маніпуля́цыя, ‑і, ж.

1. Складаны прыём, складанае дзеянне, якія патрабуюць спрыту, умення. Грузавік кратаўся з месца, і Міхаль Навіцкі ледзь паспяваў сачыць за таямнічымі маніпуляцыямі Васькавых рук і ног. Паслядовіч.

2. перан. Спрытнае махлярства, махінацыя.

[Фр. manipulation.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

манипуля́ция маніпуля́цыя, -цыі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)