манікю́р, -у, м.

1. Чыстка і паліроўка ногцяў на пальцах рук.

Зрабіць м.

2. Пра пакрытыя лакам, адпаліраваныя ногці.

Прыгожы м.

|| прым. манікю́рны, -ая, -ае.

Манікюрныя нажніцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

манікю́р

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. манікю́р
Р. манікю́ру
Д. манікю́ру
В. манікю́р
Т. манікю́рам
М. манікю́ры

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

манікю́р, -ру м. маникю́р

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

манікю́р, ‑у, м.

Чыстка і паліроўка ногцяў на руках. Зрабіць манікюр. // Пра пакрытыя лакам, адпаліраваныя ногці. Пальчыкам з чырвоным манікюрам.. [дзяўчына] набірала нумар. Нумар быў заняты, і яна вешала трубку, чакала якую хвіліну і зноў круціла тэлефонны дыск. Арабей.

[Фр. manicure.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Манікю́р ’чыстка і паліроўка ногцяў на руках’ (ТСБМ). З рус. маникюр ’тс’, якое з франц. manicure < с.-лац. manicura, складзенае з лац. manus ’рука’ і сига ’клопат’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спа-манікю́р

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. спа-манікю́р
Р. спа-манікю́ру
Д. спа-манікю́ру
В. спа-манікю́р
Т. спа-манікю́рам
М. спа-манікю́ры

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

манікю́рыць

‘рабіць манікюр (манікюрыць пазногці)’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. манікю́ру манікю́рым
2-я ас. манікю́рыш манікю́рыце
3-я ас. манікю́рыць манікю́раць
Прошлы час
м. манікю́рыў манікю́рылі
ж. манікю́рыла
н. манікю́рыла
Загадны лад
2-я ас. манікю́р манікю́рце
Дзеепрыслоўе
цяп. час манікю́рачы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

маникю́р манікю́р, -ру м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)