Маньку́т 1 ’манюка’ (Янк. 1, Янк. БП), маньку́ха, маньку́ціха ’ілгуха’ (Янк. 3.). З польск. mańkut, mańka ’ляўша’, якое змяніла семантыку: ’леварукі’ > ’які робіць не па-сапраўднаму’ > ’які хлусіць, падманвае’. Параўн. і польск. zażyć kogo z mańki ’ашукаць, падмануць, пажартаваць’. Польск. mańka, mańkut узыходзяць да італ. manca ’левая рука’.
Маньку́т 2, маньку́та ’чучала, падобнае да цецерука, пры дапамозе якога палешукі лавілі цяцерак (Эр эм., Кіркор; браг., Нар. Гом.). У выніку семантычнага пераносу з манькут 1 (гл.), якое, аднак, асацыіравалася з бел. мані́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ма́нька ’ляўша’ (Сцяшк.), укр. ма́нька, манько́, манькут ’тс’. Запазычана з польск. mańka, mania, mańkut ’левая рука’, ’ляўша’, якія з італ. mancato ’знявечаны’ < лац. mancus ’калека’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Лашку́т ’чалавек, які дзесьці бадзяецца і заўсёды спазняецца’ (глус., Янк. Мат.). Да лахаць© (гл.). Утворана, як минь‑ ку́т: маніць > манько > манькут (Сцяцко, Афікс. наз., 70). Параўн. таксама драг. ланко ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)