манускры́пт, -а, М -пце, мн. -ы, -аў, м.

Старажытны рукапіс.

Старадаўнія манускрыпты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

манускры́пт

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. манускры́пт манускры́пты
Р. манускры́пта манускры́птаў
Д. манускры́пту манускры́птам
В. манускры́пт манускры́пты
Т. манускры́птам манускры́птамі
М. манускры́пце манускры́птах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

манускры́пт, -ту м. манускри́пт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

манускры́пт, ‑а, М ‑пце, м.

Старажытны рукапіс. У бібліятэцы захоўваецца 26000 манускрыптаў, некаторыя з іх напісаны 600 год назад. «Звязда».

[Ад лац. manus — рука і scribere — пішу.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

манускри́пт манускры́пт, -та м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фальсіфіка́цыя, ‑і, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. фальсіфікаваць.

2. Падробленая рэч, якая выдаецца за сапраўдную; падробка. Высветлілася, што манускрыпт Макіявелі — фальсіфікацыя. «ЛіМ». // Спец. Змяненне якасці чаго‑н. у горшы бок пры захаванні знешняга выгляду. Фальсіфікацыя жэмчугу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скрыпт ‘рукапіс, манускрыпт’ (Гарэц., Др.-Падб.), ст.-бел. скриптъ ‘ліст, пісьмо’ (Ст.-бел. лексікон). Запазычанне з польск. skrypt ‘афіцыйная папера, дакумент; вэксаль’; або непасрэдна з лац. scriptum ‘лінія, рыса; пісьмовае сачыненне, тэкст’ (Варш. сл., 6, 183).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рукапіс / старажытны: манускрыпт

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)