Мантыля́ць ’махаць’ (Сцяшк.), мантыля́цца ’матляцца, целяпацца’, ’бегаць туды-сюды’ (слонім., Жыв. сл.), ’хістацца на ветры’ (Сцяц.). Укр. мантиля́ты ’матляць, махаць’. Кантамінаваныя лексемы, якія ўзыходзяць да мані́ць (гл.) < і.-е *ma‑ (параўн. рус. ману́ть ’махнуць’) і бел. матальга́ць (гл.). Параўн. таксама балг. манта́рам ’размахваю’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

манты́ліць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. манты́лю манты́лім
2-я ас. манты́ліш манты́ліце
3-я ас. манты́ліць манты́ляць
Прошлы час
м. манты́ліў манты́лілі
ж. манты́ліла
н. манты́ліла
Загадны лад
2-я ас. манты́ль манты́льце
Дзеепрыслоўе
цяп. час манты́лячы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)