Манту́н ’ілгун’ (ганц., Нар. лекс.), як і ўкр. мантя́р ’тс’, з устаўным экспрэсіўным ‑н‑. Аналагічна бел. манты́ць (гл.), манцыкле́та (Мат. Гом.), польск. manteria < materia, mantacz < matacz ’хлус’. Да мані́ць ’хлусіць’ (гл.). Не выключана, аднак, кантамінацыя бел. маню́ка і зах.-палес. (драг.) мутюн.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Манту́ны

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Манту́ны
Р. Манту́н
Манту́наў
Д. Манту́нам
В. Манту́ны
Т. Манту́намі
М. Манту́нах

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)