манжэ́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. манжэ́т манжэ́ты
Р. манжэ́та манжэ́таў
Д. манжэ́ту манжэ́там
В. манжэ́т манжэ́ты
Т. манжэ́там манжэ́тамі
М. манжэ́це манжэ́тах

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

Манжэт, манжэта ’абшлаг рукава кашулі, блузкі, калашыны штаноў і інш.’ (ТСБМ, Яруш.). Праз рус. мову (Крукоўскі, Уплыў, 79) з франц. manchette ’рукаўчык’ — памянш. manche ’рукаў’, якое з лац. manica ’рука’ (Фасмер, 2, 568–569; Голуб-Ліер, 302).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

манжэ́та, ‑ы, ДМ ‑жэце, ж. і манжэ́т, ‑а, М ‑жэце, м.

1. Абшлаг або абшыўка рукава кашулі, блузкі, калашыны штаноў і інш. [Маладая жанчына] была ў доўгай цёмнай сукенцы з карункавым каўняром і такімі ж манжэтамі. Арабей.

2. Спец. Кольца, якое перашкаджае перацяканню вадкасці, газу ў поршневых помпах, а таксама служыць для змацавання канцоў труб. // Павязка ў апараце, які служыць для вымярэння ціску крыві. [Авіяцыйны ўрач] акуратна абхапіў руку Сцяпанава чорным манжэтам. Вымяраў крывяны ціск, паслухаў сэрца, лёгкія. Алешка.

[Фр. manchette.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

за́пінка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Засцежка, якая прасоўваецца ў манжэт сарочкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

манжэ́та

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. манжэ́та манжэ́ты
Р. манжэ́ты манжэ́т
Д. манжэ́це манжэ́там
В. манжэ́ту манжэ́ты
Т. манжэ́тай
манжэ́таю
манжэ́тамі
М. манжэ́це манжэ́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

Манке́т, манке́ты, малар. манкэ́та, манкатэ́ ’канцавая частка рукава, манжэт’ (Касп., Сл. Брэс., Сцяц., Сл. ПЗБ; гродз., Мат. АС; в.-дзв., Шатал.; гродз., дзярж., Нар. сл.; КЭС, лаг.; слонім., Шн. 3), ’частка рукавіцы’ (Жд. 1). Рус. ёнаўск. (ЛітССР) манке́та ’манжэта’. Запазычана з польск. mankiet ’тс’ (Кюнэ, 76; Мацкевіч, Сл. ПЗБ, 3, 31), якое з італ. manichetta ’рукаўчык’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)