манеўро́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. манеўро́вы манеўро́вая манеўро́вае манеўро́выя
Р. манеўро́вага манеўро́вай
манеўро́вае
манеўро́вага манеўро́вых
Д. манеўро́ваму манеўро́вай манеўро́ваму манеўро́вым
В. манеўро́вы (неадуш.)
манеўро́вага (адуш.)
манеўро́вую манеўро́вае манеўро́выя (неадуш.)
манеўро́вых (адуш.)
Т. манеўро́вым манеўро́вай
манеўро́ваю
манеўро́вым манеўро́вымі
М. манеўро́вым манеўро́вай манеўро́вым манеўро́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

манеўро́вы ж.-д. маневро́вый; (предназначенный для станционных манёвров — ещё) манёвренный;

м. дыспе́тчар — маневро́вый диспе́тчер;

м. параво́з — маневро́вый (манёвренный) парово́з

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

манеўро́вы, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да манеўра (у 4 знач.), прызначаны для манеўраў. Прагрукацеў міма манеўровы паравоз, цягнучы за сабою цыстэрны. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мане́ўр, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Перамяшчэнне баявых сіл з мэтай нанесці ўдар праціўніку.

Абходны м.

М. партызан.

2. перан. Прыём з мэтай ашукаць, перахітрыць каго-н.

Нескладаны м.

3. толькі мн. Тактычныя заняткі вялікай колькасці войск або флоту ва ўмовах, блізкіх да баявых.

Асеннія манеўры.

4. толькі мн. Перамяшчэнне вагонаў і паравозаў на чыгуначных пуцях пры састаўленні цягнікоў.

|| прым. манеўро́вы, -ая, -ае (да 4 знач.).

М. паравоз.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маневро́вый ж.-д. манеўро́вы;

маневро́вый парово́з манеўро́вы параво́з.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

па́сма, ‑ы, ж.

1. Некалькі нітак або валокнаў, складзеных удоўж. Пасма лёну, канапель. // Спец. Адна з частак, на якія дзеліцца маток пражы.

2. Пучок валасоў. Нэля моўчкі нахіліла галаву, пасма жаўтаватых валасоў упала на бледны лоб. Лупсякоў. Дома я застаю камлюкаватага, з сівымі пасмамі ў барадзе чалавека. Скрыган. // Пучок якога‑н. валакністага матэрыялу, шэрсці і пад. На каўняры растаў іней, і аўчына мокрымі доўгімі пасмамі ліпла да шчок. Пташнікаў. // перан. Пра што‑н., што прыняло выцягнутую прадаўгаватую форму; паласа чаго‑н. Пасма туману. □ Пасмы хмар збіраліся на небасхіле. Маўр. Пасмы святла заблудзіліся на аснежаным пляцы. Бядуля. У баку таварнай станцыі манеўровы паравоз пускаў пасмы дыму. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)