мане́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

1. Паходная металічная пляшка з накрыўкай.

2. Круглая бляшанка (разм.).

|| прым. мане́рачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мане́рка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. мане́рка мане́ркі
Р. мане́ркі мане́рак
Д. мане́рцы мане́ркам
В. мане́рку мане́ркі
Т. мане́ркай
мане́ркаю
мане́ркамі
М. мане́рцы мане́рках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

мане́рка ж. мане́рка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мане́рка (фляжка) мане́рка, -кі ж., пля́шка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мане́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

1. Паходная металічная пляшка з накрыўкай або біклажка для віна ці вады. // Накрыўка ад гэтай пляшкі ў выглядзе шклянкі.

2. Разм. Круглая бляшанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мане́рка ’паходная металічная пляшка з накрыўкай, або біклажка’, ’круглая бляшанка’ (ТСБМ, Яруш., Касп.; шальч., Сл. ПЗБ), ’высокая банка з носікам’ (Ян.), ’гарнушак, рандэляк’ (Сцяшк.), ’бляшаная пасудзіна, у якую наліваюць газу, дзёгаць, алей’ (парыц., Янк. Мат.). З польск. manierka (або з рус. мане́рка) ’паходная біклажка ці пляшка для віна, гарэлкі’, якія з ням. Manöverflasche (Manöver ’манеўры’ + Flasche ’бутэлька’) (Варш. сл., 2, 873).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вінарка ’бутэлька для віна’ (КТС) утворана ад лексемы віна́рня ’вінны пограб’; ’вінная крама’. Суф. ‑ка той самы, што і ў лексем бутэлька (гл.), мане́рка ’біклага’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

галава; кумпал (разм.); мазгаўня (разм. груб.); кацялок, манерка (перан.); голаў (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)