мане́жны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. мане́жны мане́жная мане́жнае мане́жныя
Р. мане́жнага мане́жнай
мане́жнае
мане́жнага мане́жных
Д. мане́жнаму мане́жнай мане́жнаму мане́жным
В. мане́жны (неадуш.)
мане́жнага (адуш.)
мане́жную мане́жнае мане́жныя (неадуш.)
мане́жных (адуш.)
Т. мане́жным мане́жнай
мане́жнаю
мане́жным мане́жнымі
М. мане́жным мане́жнай мане́жным мане́жных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

мане́жны в разн. знач. мане́жный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мане́жны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да манежа. На манежнай пляцоўцы ганялі на кордзе коней. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мане́ж, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Абгароджанае месца або спецыяльнае вялікае памяшканне для верхавой язды і конных практыкаванняў.

2. Арэна цырка.

3. Невялікая пераносная загародка для дзяцей, якія пачынаюць хадзіць.

|| памянш. мане́жык, -а, мн. -і, -аў, м. (да 3 знач.).

|| прым. мане́жны, -ая, -ае.

Манежная язда.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мане́жный мане́жны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мане́жыцца ’манернічаць, крыўляцца’ (ТСБМ, Нас.), мане́жыць ’прывучаць, быць пераборлівым у ежы, быць свавольным’ (Нас.), ’балаваць’ (Касп.), манежна ’пястун, пястуха’, манежны ’манерны’ (Нас.), ваўк. манежыць ’выпрошваць’ (Сл. ПЗБ). Укр. маніжитися ’манернічаць’, ’песціцца’, рус. мане́жить ’зазнавацца, фарсіць’, ’песціць, балаваць’, манежный ’манерны, разбалаваны’, ’франтаваты’, польск. manierzyć się (Варш. сл., 2, 877). Кантамінаваная лексема, якая ўзыходзіць да манеж, аформленая пад уплывам манера, манерны і пры ад’ідэацыі нежны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)