Ма́му́хна ’маці’ (Нас., Бяльк., Растарг., Нікан.; маг., Шн.). Рус. пск., смал. ма́му́хна ’тс’, цвяр. ’ласкавы зварот бабулі да ўнучкі’, польск. mamuchna ’маці’. Бел.-польская ізалекса. Менавіта ў бел. і польск. мовах пашыраны суфікс ‑ухн‑а (< прасл. ‑ux‑ъna) пры ўтварэнні пяшчотных назваў жанчын (Слаўскі, SP, 1, 75).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Маму́ля ’свякроў’ (Мат. Маг.). Да ма́ма (гл.). Аб суфіксе ‑уля гл. Сцяцко, Афікс. наз., 173. Параўн. таксама рус. разан. ма́менька, іркуцк. мама́нька, валаг., кастр. мама́ша, смал. ма́мухна ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)