ма́мка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ма́мка ма́мкі
Р. ма́мкі ма́мак
Д. ма́мцы ма́мкам
В. ма́мку ма́мак
Т. ма́мкай
ма́мкаю
ма́мкамі
М. ма́мцы ма́мках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ма́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак, ж.

1. гл. мама.

2. Жанчына, якая корміць грудзьмі чужое дзіця.

|| прым. ма́мчын, -а (разм.).

Мамчына хустка.

Мамчын сынок (іран.) — распешчаны хлапчук, малады чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ма́мка ж., разг.

1. ласк. ма́мка, ма́мочка;

2. уст. (кормилица) ма́мка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ма́мка разг., в разн. знач. ма́мачка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ма́мка, ‑і, ДМ ‑мцы; Р мн. ‑мак; ж.

1. Ласк. да мама.

2. Уст. Жанчына, якая корміць грудзьмі чужое дзіця; нянька.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ма́ма, -ы, мн. -ы, мам, ж.

Тое, што і маці (у 1 знач.).

|| ласк. ма́мачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж., ма́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак, ж., маму́ля, -і, мн. -і, -му́ль, ж. (разм.) і маму́ся, -і, мн. -і, -му́сь, ж. (разм.).

|| прым. ма́мін, -а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ма́мушка обл., уст., ласк. ма́мка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паза́ўтра, прысл.

Абл. Паслязаўтра. [Зоська:] Мы яшчэ не жабракі, мамка! [Марыля:] Але не сягоння, то заўтра, назаўтра будзем імі. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзя́дзя, ‑і, м.

Дарослы мужчына (у мове дзяцей). Параўняліся і, чую, дзяўчынка кажа: «Мамка, глянь, які смешны ў дзядзі капялюш». Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здранцве́нне, ‑я, н.

Стан паводле знач. дзеясл. здранцвець. Мамка, мне страшна! — закрычала Валюшка, і гэта вывела Ліду Сцяпанаўну з стану здранцвення. Шчарбатаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)