мамента́льны, -ая, -ае.

Вельмі хуткі, імгненны.

М. здымак.

Зрабіць маментальна (прысл.).

|| наз. мамента́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мамента́льны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. мамента́льны мамента́льная мамента́льнае мамента́льныя
Р. мамента́льнага мамента́льнай
мамента́льнае
мамента́льнага мамента́льных
Д. мамента́льнаму мамента́льнай мамента́льнаму мамента́льным
В. мамента́льны (неадуш.) мамента́льную мамента́льнае мамента́льныя (неадуш.)
Т. мамента́льным мамента́льнай
мамента́льнаю
мамента́льным мамента́льнымі
М. мамента́льным мамента́льнай мамента́льным мамента́льных

Крыніцы: krapivabr2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

мамента́льны момента́льный, сиюмину́тный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мамента́льны, ‑ая, ‑ае.

Вельмі хуткі, імгненны. Маментальны здымак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мамента́льны ’вельмі хуткі, імгненны’ (ТСБМ). З рус. моментальный ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 77). З рус. мовы пранікла і маме́нтам ’тс, мігам, умомант’ (докш., Янк. Мат.; калінк., З нар. сл.). Да момант (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

момента́льный мамента́льны; імгне́нны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сиюмину́тный неадкла́дны, мамента́льны, імгне́нны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)