ма́ліца

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ма́ліца ма́ліцы
Р. ма́ліцы ма́ліц
Д. ма́ліцы ма́ліцам
В. ма́ліцу ма́ліцы
Т. ма́ліцай
ма́ліцаю
ма́ліцамі
М. ма́ліцы ма́ліцах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ма́ліца ж. (одежда) ма́лица

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ма́ліца, ‑ы, ж.

Адзежа з капюшонам і рукавіцамі са шкуры аленя, якую носяць на Далёкай Поўначы. З нартаў саскочыў чалавек у маліцы — шырокай .. хантыйскай вопратцы, пашытай з аленевай шкуры ворсам усярэдзіну. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ма́лица (одежда) ма́ліца, -цы ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Малі́са, мяліса ’кацямятка каціная, Nepeta cataria L.’ (брэсц. Кіс., Сцяшк., Бяльк.), малі́ца ’тс’ (віц. Кіс., Бел. зельн.). Польск. malisa, malesa, melisa ’тс’, якое з с.-лац. melissa ’меліса’ < ст.-грэч. μελισσόφυλλον.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)