малаво́ддзе, -я, н.

1. Нізкі ўзровень вады ў рэках, азёрах і пад.

Летняе м.

2. Недахоп вады, ападкаў, арашэння.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

малаво́ддзе

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. малаво́ддзе
Р. малаво́ддзя
Д. малаво́ддзю
В. малаво́ддзе
Т. малаво́ддзем
М. малаво́ддзі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

малаво́ддзе ср. малово́дье

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

малаво́ддзе, ‑я, н.

1. Нізкі ўзровень вады ў рэках, азёрах і пад. Летняе малаводдзе рэчак.

2. Недахоп вады, арашэння.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

малово́дье малаво́ддзе, -ддзя ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)