ма́кавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ма́кавы ма́кавая ма́кавае ма́кавыя
Р. ма́кавага ма́кавай
ма́кавае
ма́кавага ма́кавых
Д. ма́каваму ма́кавай ма́каваму ма́кавым
В. ма́кавы (неадуш.)
ма́кавага (адуш.)
ма́кавую ма́кавае ма́кавыя (неадуш.)
ма́кавых (адуш.)
Т. ма́кавым ма́кавай
ма́каваю
ма́кавым ма́кавымі
М. ма́кавым ма́кавай ма́кавым ма́кавых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ма́кавы ма́ковый;

~вага зярня́тка (ма́кавай расі́нкі) у ро́це не было́ — ма́кового зёрнышка (ма́ковой роси́нки) во рту не́ было

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ма́кавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да маку. Макавае зярнятка. // Зроблены, прыгатаваны з маку, з макам. Макавы пернік,

2. у знач. наз. ма́кавыя, ‑ых. Сямейства двухдольных раслін, да якога адносяцца мак, чыстацел і інш.

•••

Макавага зярнятка (макавай расінкі) у роце не было гл. быць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мак, -у, мн. -і, -аў, м.

1. Травяністая расліна сямейства макавых з высокім сцяблом і вялікімі, часцей за ўсё чырвонымі кветкамі.

Чырвоныя макі.

2. зб. Насенне гэтай расліны, якое ідзе ў ежу.

Дробным макам рассыпа́цца перад кім (разм., неадабр.) — лісліва дагаджаць каму-н.

Сесці макам (разм., неадабр.) — пацярпець няўдачу ў якой-н. справе.

|| прым. ма́кавы, -ая, -ае.

Макавае зярнятка.

Сямейства макавых (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ма́ков / как ма́ков цвет як ма́кавы цвет.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ма́ковый ма́кавы;

ма́ковой роси́нки во рту не́ было ма́кавай расі́нкі ў ро́це не было́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Макаўнік2 ’пірог з макам’ (Мат. Гом.), макоўнік ’тс’ (Ян.), укр. маківни́к ’праснак з мёду і маку’. Рус. ма́ковник, польск. makownik, чэш. makovník ’тс’. Да мак, макавы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Макаўні́ца1 ’галоўка маку’, ’макацёр’ (Мат. Гом.). Утворана ад прыметніка макавы. (Аб суфіксе ‑ьn‑ica гл. Слаўскі, SP, 1, 98) або ад makovnʼa ’тс’, параўн. стол. макаўня́ ’галава’ (Сл. Брэс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Макаве́нь ’вялікая міска з гліны’ (дзятл., З нар. сл.). Да мак (гл.). Утворана ад прыметніка макавы і суф. ‑ень (Сцяцко, Афікс. наз., 152). Першапачаткова лексема азначала ’вялікая міска, у якой церлі мак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́кавік ’пірог з макам’, нараўл. мако́вік (Мат. Гом.; мазыр., Вешт.). Укр. маківни́к ’ляпёшка з мёду і маку’, польск. makownik, рус. маковник ’пірог з макам’, чэш. makovník ’тс’. Да ма́кавы < мак (гл.). Для бел. гаворак характэрна вельмі прадуктыўнае ўтварэнне назваў яды і пітва (ад прыметніка) з суф. ‑ік (Сцяцко, Афікс. наз., 105).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)