мазы́рскі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
мазы́рскі |
мазы́рская |
мазы́рскае |
мазы́рскія |
| Р. |
мазы́рскага |
мазы́рскай мазы́рскае |
мазы́рскага |
мазы́рскіх |
| Д. |
мазы́рскаму |
мазы́рскай |
мазы́рскаму |
мазы́рскім |
| В. |
мазы́рскі (неадуш.) мазы́рскага (адуш.) |
мазы́рскую |
мазы́рскае |
мазы́рскія (неадуш.) мазы́рскіх (адуш.) |
| Т. |
мазы́рскім |
мазы́рскай мазы́рскаю |
мазы́рскім |
мазы́рскімі |
| М. |
мазы́рскім |
мазы́рскай |
мазы́рскім |
мазы́рскіх |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
узвы́шша, -а, мн. -ы, -аў, н.
1. Высокая гарыстая або ўзгорыстая мясцовасць.
Мазырскае ў.
2. Тое, што і узвышэнне (у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
узвы́шша, ‑а, н.
1. Узгорыстая або даволі высокая мясцовасць, якая ўзвышаецца над наваколлем. Арабіна стаяла на ўзвышшы, і ад яе да хаты полем вілася сцяжынка. Чорны. Нейкі час мы моўчкі суправаджаем .. [дзеда Хведара] вачыма, потым бяром рыбалоўныя снасці і ідзём да пазелянелага куста вярбоўніку на ўзвышшы. Ігнаценка. // У геаграфіі — гарыстая або ўзгорыстая мясцовасць, якая падымаецца над узроўнем мора больш як на 200 метраў. Валдайскае ўзвышша. Мазырскае ўзвышша.
2. Тое, што і узвышэнне (у 2 знач.). Зборная была прасторная, як абора. Па процілежным яе канцы, на ўзвышшы, адгароджаным балясамі, стаяў вялізны стол, абіты зялёным сукном. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)