мажо́р, -у, м.

1. Музычны лад бадзёрай, радаснай гукавой афарбоўкі, акорд якога грунтуецца на вялікай тэрцыі (спец.).

2. перан. Вясёлы, радасны настрой (разм.).

Быць у мажоры.

|| прым. мажо́рны, -ая, -ае.

М. тон.

М. настрой.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мажо́р

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. мажо́р
Р. мажо́ру
Д. мажо́ру
В. мажо́р
Т. мажо́рам
М. мажо́ры

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

мажо́р

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. мажо́р мажо́ры
Р. мажо́ра мажо́раў
Д. мажо́ру мажо́рам
В. мажо́ра мажо́раў
Т. мажо́рам мажо́рамі
М. мажо́ру мажо́рах

Крыніцы: krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

мажо́р, -ру м., муз., перен. мажо́р

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мажо́р муз., перен. мажо́р, -ру м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мажо́р, ‑у, м.

1. Музычны лад, акорд якога складаецца з вялікай і малой тэрцыі і мае радасную, бадзёрую гукавую афарбоўку; проціл. мінор. / у знач. нязм. прым. Сімфонія сі-бемоль мажор.

2. перан. Разм. Вясёлы, радасны настрой. Захапленне .. [вясною] нараджала ў пісьменніка лад іскрыста-сонечнага мажору, лірычнага хвалявання, нястрыманай нічым радасці. Лойка.

[Фр. majeur.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мажор ’музычны лад, які мае бадзёрую гукавую афарбоўку’, (разм.) ’вясёлы, радасны настрой’ (ТСБМ) — запазычана праз рус. мову з франц. majeur < італ. maggiore ’большы’, ’вышэйшы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тэрц-мажо́р

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. тэрц-мажо́р
Р. тэрц-мажо́ру
Д. тэрц-мажо́ру
В. тэрц-мажо́р
Т. тэрц-мажо́рам
М. тэрц-мажо́ры

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

форс-мажо́р

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. форс-мажо́р
Р. форс-мажо́ру
Д. форс-мажо́ру
В. форс-мажо́р
Т. форс-мажо́рам
М. форс-мажо́ры

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

форс-мажо́р, -ру м., спец. форс-мажо́р

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)