мажлі́васць
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
мажлі́васць |
мажлі́васці |
| Р. |
мажлі́васці |
мажлі́васцей мажлі́васцяў |
| Д. |
мажлі́васці |
мажлі́васцям |
| В. |
мажлі́васць |
мажлі́васці |
| Т. |
мажлі́васцю |
мажлі́васцямі |
| М. |
мажлі́васці |
мажлі́васцях |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
мажлі́васць ж., см. магчы́масць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
мажлі́васць, ‑і, ж.
Разм. Тое, што і магчымасць. Яшчэ будучы хлапчуком, .. [Азаркевіч] пасвіў авечкі ў сваёй вёсцы.., каб зарабіць кавалак хлеба і мець мажлівасць зімою вучыцца. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Мажлі́васць ’магчымасць’ (ТС), укр. можли́вість паходзяць, відавочна, з польск. możliwość ’тс’. Тое ж датычыцца і лексемы мажлі́вы ’магчымы’ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
мажлі́вы, -ая, -ае (разм.).
Тое, што і магчымы.
|| наз. мажлі́васць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
исключённый вы́ключаны, мног. павыключа́ны;
не исключена́ возмо́жность не вы́ключана магчы́масць (мажлі́васць).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
бескампрамі́сны, ‑ая, ‑ае.
Які не прызнае кампрамісаў, не ідзе на кампрамісы. Пісьменнік быў бескампрамісны, калі гаворка ішла аб навуковым разуменні не толькі грамадскіх працэсаў, але і з’яў прыроды. Майхровіч. // Які выключае мажлівасць прымірэння, праходзіць без кампрамісаў. Бескампрамісная класавая барацьба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
возмо́жность магчы́масць, -ці ж., мажлі́васць, -ці ж.;
◊
по возмо́жности, по ме́ре возмо́жности па магчы́масці, па ме́ры магчы́масці;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Топ ’багна’ (Сл. Брэс.), топь ’топкае балота’ (віц., ЛА, 2). Параўн. рус. топь ’твань, багна, дрыгва’. Гл. тапі́ць 1; дапускаецца мажлівасць зыходнага прасл. *topь ’талае месца’, што дазваляе атаясамліваць у этымалагічным плане названы дзеяслоў з тапіць 2 (гл.), параўн. Зубаты, Studie, 1, 231 і наст.; Фасмер, 4, 79.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
магчымасць, мажлівасць, рэальнасць, шанс, шанц; дарога, гарызонт, перспектыва (перан.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)