мадыгава́ць
дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
мадыгу́ю |
мадыгу́ем |
| 2-я ас. |
мадыгу́еш |
мадыгу́еце |
| 3-я ас. |
мадыгу́е |
мадыгу́юць |
| Прошлы час |
| м. |
мадыгава́ў |
мадыгава́лі |
| ж. |
мадыгава́ла |
| н. |
мадыгава́ла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
мадыгу́й |
мадыгу́йце |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
мадыгу́ючы |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
Мадыгава́ць ’рамантаваць; рабіць, складаць як-небудзь’ (слонім., Нар. лекс.), мадарава́ць ’даводзіць да ладу’ (шчуч., Сцяшк. Сл.). Відаць, балтызм. Параўн. літ. madarúoti ’халтурыць, ляпаць, mãdaras ’халтуршчык, бракароб’, ’дрэнная работа’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мадыгава́цца ’вырабляць, крыўляцца’ (Шат.), ’важнічаць’, ’убірацца, прыгожа апранацца’ (дзятл., лях., пух., Сл. ПЗБ), ’прыладжвацца, прымошчвацца’ (дзярж., Нар. сл.), стаўб. мадыгава́ць, мадыголіць ’прыладжваць, падганяць адзенне’ (Жыв. сл.). Відаць, ад ⁺мадыга (аб суфіксе ‑ы́га гл. Сцяцко (Афікс. наз., 182) < модны, параўн, рус. перм. модя́га ’франт, фарсун’. Пасля адбылося збліжэнне з лексемай мадырава́цца 1 (гл.) паводле аднолькавай семантыкі і блізкага фанетычнага гучання.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)