мадуля́цыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. мадуля́цыя мадуля́цыі
Р. мадуля́цыі мадуля́цый
Д. мадуля́цыі мадуля́цыям
В. мадуля́цыю мадуля́цыі
Т. мадуля́цыяй
мадуля́цыяю
мадуля́цыямі
М. мадуля́цыі мадуля́цыях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мадуля́цыя ж., спец. модуля́ция

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мадуля́цыя, ‑і, ж.

1. У музыцы — пераход з адной танальнасці ў другую. // Пералівы, гарманічны пераход у інтанацыі гуку.

2. У радыётэхніцы — змяненне характару ваганняў высокай частаты пад уплывам ваганняў больш нізкай частаты.

3. У кінатэхніцы — ператварэнне электрычных ваганняў, выкліканых гукам, у светавы пучок, які запісвае гукі на гукавой кінаплёнцы.

[Ад лац. modulatio — размернасць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мадулява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; незак. (спец.).

1. Пераходзіць з адной танальнасці ў другую (пра музычныя гукі).

2. Змяняцца, пераўтварацца (пра электрычныя ваганні).

|| наз. мадуля́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крос-мадуля́цыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. крос-мадуля́цыя
Р. крос-мадуля́цыі
Д. крос-мадуля́цыі
В. крос-мадуля́цыю
Т. крос-мадуля́цыяй
крос-мадуля́цыяю
М. крос-мадуля́цыі

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

модуля́ция муз. мадуля́цыя, -цыі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)