магі́льнік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. магі́льнік магі́льнікі
Р. магі́льніка магі́льнікаў
Д. магі́льніку магі́льнікам
В. магі́льнік магі́льнікі
Т. магі́льнікам магі́льнікамі
М. магі́льніку магі́льніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

магі́льнік м., археол., см. мо́гільнік 2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Магільнік1 ’агатка, Antennaria dioica Gaertn.’ (маг. Кіс., Дэмб. 1). Да магі́ла (гл.). Утворана пры дапамозе суф. ‑нік. Матывацыя: расліна любіць высокія, сухія мясціны, якой і з’яўляецца могільнік. Іншыя назвы гэтай расліны таксама звязаны з паняццем ’сухата’: сухотнік палявы, сухапут.

Магільнік2 ’братаўка лясная, Melampyrum silvaticum L.’ (маг., Кіс.). Да магі́ла (гл.). Матывацыя: росшы ў жыце, гэта расліна, якая мае цёмнае насенне, рабіла хлеб цямнейшым, а змяшчаючы ў сабе ядавітыя гліказіды, была шкоднай і небяспечнай для здароўя, што магло прыводзіць да смерці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кло́даўемагільнік’ (Мат. Гом.). Гл. кладаўё.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кло́дбішчамагільнік’ (Мат. АС). Гл. кладбішна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кло́давамагільнік’ (Мат. Гом.). Гл. клад з. Ад *кладава.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пагостмагільнік’ (ТСБМ). Рус. пого́ст ’царкоўная абшчына, прыход, царква з жылымі дамамі, службы’, дыял.магільнік’, ст.-рус. погостъ ’жылое падвор’е князя і яго світы пры падаткаабкладанні’ (X ст.). Першапачатковае значэнне ’заезны дом, у якім затрымліваліся князь і духоўныя асобы’. Ад госць, гасціць (гл. Фасмер, 3, 295). Як мяркуе Зяленін (Табу, 2, 150), значэнне ’магільнік’ узнікла на базе першапачатковага ў выніку табу. У бел., відаць, кніжнае запазычанне з рус.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Буй ’моцны, халодны вецер’ (Сцяшк. МГ, Яшкін), ’халадэча з ветрам’ (Юрч.), ’высокае, адкрытае для ветру месца, узгорак’ (Бяльк., Яшкін, Нас., Шат., Гарэц.), ’хуткі, востры’ (Нас.), схіл гары, узгорка’ (Яшкін), ’няўступчывы, буян’ (Нас.). Укр. буй ’адкрытае для ветру ўзвышша’, рус. буй ’высокае, адкрытае месца; магільнік’. Першапачаткова, мабыць, ’высокае адкрытае месца’. Так Філін, Происх., 524–525. Гл. яшчэ Ларын, Слово гов. Севера, 6. Фасмер (1, 234) значэнне ’магільнік’ звязвае з швед. уплывам. Калі першая версія правільная, то ўсё да слав. *bujь, *bujьnъ (гл. пад буя́ць). Параўн. Барысава, Бел.-рус. ізал., 9.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

могілкі, магілкі (абл.), пагост / каля царквы: цвінтар; могільнік, магільнік (разм.); кладзішча (абл.); клады (абл. мн.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Могаліцы ’месца, дзе хаваюць нябожчыкаў’ (КЭС, лаг.); маладз., валож. могальнік ’тс’ (ДАБМ, к. 318; Сл. ПЗБ), могільнік ’тс’; ’старажытныя могілкі’ (ТСБМ, Др.-Падб.), могілкі, муогілкі ’могілкі’ (ТСБМ, Гарэц., Др.-Падб.; ДАБМ, к. 318; Сцяшк., Шат., Касп., Бяльк., Растарг., Сл. ПЗБ, Янк. 1), віц., гродз. магілкі (ДАБМ, к. 318), магільнік (Сл. ПЗБ), мін., краснап. магільле (Яшк., Бяльк.), віл. магі́ляцы (Яшк.), могліцы, моліцы, могіліцы, моглыці, могліца, моглыца, моглыцы ’тс’ (ДАБМ, к. 318; Сцяшк., Сержп., Жд. 1, Кліх, Касп., Сцяц., Сл. ПЗБ; ТС; палес., Нар. лекс.; Сл. Брэс.; Шатал.). Семантычная калька з балтыйскіх моў, параўн. літ. kãpas ’магіла’ — kapaĩ ’магілы’, ’могілкі’. Да магі́ла (гл.), якое на бел. тэрыторыі выступае з памяншальнымі суфіксамі ‑ъk і ‑ic‑. Гл. таксама Зданцэвіч, LP, 8, 1960, 344.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)