магі́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. магі́льны магі́льная магі́льнае магі́льныя
Р. магі́льнага магі́льнай
магі́льнае
магі́льнага магі́льных
Д. магі́льнаму магі́льнай магі́льнаму магі́льным
В. магі́льны (неадуш.)
магі́льнага (адуш.)
магі́льную магі́льнае магі́льныя (неадуш.)
магі́льных (адуш.)
Т. магі́льным магі́льнай
магі́льнаю
магі́льным магі́льнымі
М. магі́льным магі́льнай магі́льным магі́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

магі́льны моги́льный; гробово́й;

м. ўзго́рак — моги́льный холм;

м. склеп — усыпа́льница;

~нае маўча́нне — гробово́е молча́ние;

м. го́лас — гробово́й го́лос

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

магі́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да магілы. Магільны камень. Магільны насып.

2. Такі, як у магіле. Магільны холад. // Абсалютны, поўны (аб цішыні, спакоі). Магільная цішыня была ў Чыкілевічавай хаце, калі старшыня сельсавета агалошваў.. грозную рэвалюцыю. Колас.

3. Глухі, нізкі; замагільны (пра голас).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

магі́ла, -ы, мн. -ы, -гі́л, ж.

1. Яма для пахавання памерлых, а таксама насып на месцы пахавання.

Засыпаць магілу.

2. у знач. вык. Аб чым-н. вельмі небяспечным: смерць (разм.).

За здраду — м.

3. перан., у знач. вык. Будзе захавана ў тайне.

Ведаць аднаму і — м.

Адной нагой у магіле (стаяць) — быць блізкім да смерці.

Глядзець у магілу — дажываць свой век, быць блізкім да смерці.

Загнаць (увагнаць, звесці) у магілу — давесці да смерці.

|| памянш. магі́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж. (да 1 знач.).

|| прым. магі́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).

М. камень.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

моги́льный магі́льны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

усыпа́льница ж. магі́льны склеп, пахава́льня, -ні ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гробово́й

1. тру́нны;

2. уст. магі́льны;

гробово́е молча́ние магі́льнае маўча́нне;

гробово́й го́лос магі́льны го́лас;

до гробово́й доски́ да магі́лы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

са́ван, ‑а, м.

Пахавальны ўбор з белай тканіны для нябожчыка. Свету старому мы вытчам дары: саван магільны, каб шчыльна закрыў. Дубоўка. // перан. Покрыва, пялёнка (снегу, туману і пад.). Лес, пакрыты снежным саванам, стаяў маўклівы, задумлівы... Шамякін. Кветкі зляталі з яблынь і груш, Зямлю засцілаючы саванам белым. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Копша1 ’капун, маларухавы, павольны ў рухах чалавек’ (ТС), ’лянівая жанчына’ (Мат. Гом.). Гл. капацца. Назоўнік утварыўся з дапамогай экспрэсіўнага суфікса ‑ша Nomina agentis (SP, 2, 76–77; Сцяцко, Афікс. наз., 75–76).

Копша2 ’далакоп, магільны дух’ (Нас., Яруш.). Да капаць (гл.). Параўн. копша1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

курга́н, а́ і ‑а; мн. курганы́, ‑о́ў і курга́ны, ‑аў; м.

Высокі старадаўні магільны насып. Скіфскі курган. □ Паміж пустак, балот Беларускай зямлі, На ўзбярэжжы ракі шумнацечнай, Дрэмле памятка дзён, што ў нябыт ўцяклі. — Удзірванелы курган векавечны. Купала. Каля вёскі Ствольная ўзвышаецца сярод поля даволі вялікая група старадаўніх курганоў. В. Вольскі. // Горка, узгорак. Шкода светлай ручаінкі У берагах пясчаных, Што, як срэбра, мкне-бруіцца Паміж гор, курганаў. Колас.

•••

Курган Славы — конусападобны земляны насып з мемарыяльнымі архітэктурнымі надбудовамі для ўвекавечвання подзвігу савецкага народа ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)