магчы́мы
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
магчы́мы |
магчы́мая |
магчы́мае |
магчы́мыя |
| Р. |
магчы́мага |
магчы́май магчы́мае |
магчы́мага |
магчы́мых |
| Д. |
магчы́маму |
магчы́май |
магчы́маму |
магчы́мым |
| В. |
магчы́мы (неадуш.) магчы́мага (адуш.) |
магчы́мую |
магчы́мае |
магчы́мыя (неадуш.) магчы́мых (адуш.) |
| Т. |
магчы́мым |
магчы́май магчы́маю |
магчы́мым |
магчы́мымі |
| М. |
магчы́мым |
магчы́май |
магчы́мым |
магчы́мых |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
магчы́мы, -ая, -ае.
1. Такі, які можа адбыцца, дапушчальны.
Магчымае выступленне.
2. Які можна здзейсніць, ажыццявіць.
Магчымыя спосабы прымянення тэхналогіі.
|| наз. магчы́масць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
магчы́мы
1. возмо́жный, вероя́тный, предполага́емый, мы́слимый;
2. (выполнимый) возмо́жный; допусти́мый; осуществи́мый;
яму ўсё здава́лася магчы́мым — ему́ всё каза́лось возмо́жным (допусти́мым, осуществи́мым)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
магчы́мы, ‑ая, ‑ае.
1. Які можа здарыцца, адбыцца, дапушчальны. Капітан загадаў падрыхтавацца да магчымай высадкі на лёд. Бяганская. Мне раптам зрабілася страшна ад адной думкі пра магчымую сустрэчу. Карпюк.
2. Які можна здзейсніць, ажыццявіць. [Андрыяну Цітавічу] на момант здалося блізкім і магчымым тое, аб чым ён марыў. Марціновіч. [Тарыел Кверквелія] стараўся знайсці выхад, згадаць далейшыя планы Гунава, распазнаць магчымыя ягоныя ходы ў гэтай смяротнай гульні... Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
мажлі́вы, -ая, -ае (разм.).
Тое, што і магчымы.
|| наз. мажлі́васць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
патэнцыя́льны, -ая, -ае (кніжн.).
Які існуе ў патэнцыі; магчымы.
Патэнцыяльная энергія.
Патэнцыяльныя сілы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
гіпатэты́чны, -ая, -ае.
Заснаваны на гіпотэзе; магчымы.
Гіпатэтычная думка.
|| наз. гіпатэты́чнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
імаве́рны, -ая, -ае.
Магчымы, дапушчальны, верагодны, праўдападобны.
І. выпадак.
|| наз. імаве́рнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
эвентуа́льны, -ая, -ае (кніжн.).
Магчымы пры пэўных умовах, дапушчальны.
|| наз. эвентуа́льнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)