Магу́ла, маґула ’нараст, гузак (на дрэве, на целе)’, магу́лісты ’у нарастах, гузаках’ (ТС). Да гу́ля (гл.). Прэфармант ма‑ выступае ў гаворках як сінонім да іншых, параўн. гарагулячэш. harhule, гл. Махэк₂, 161), варгу́ля (Лыс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Магу́ліна, магу́лінка, магулі́нка ’што-небудзь малаважнае’, ’невялікая дэталь у кроснах’, ’кавалачак, невялікая колькасць’ (лях., шчуч., карэліц., З нар. сл., Жыв. сл., Сл. ПЗБ; стаўбц., Бел. фраз.). Да магу́ла > магу́ля (гл.). Пад уплывам народнай этымалогіі асацыяцыя з мак, макавінка ’макавае зярнятка’, параўн. стаўбц. ні магулі́нкі ў роце не было.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)