магно́лія, -і, мн. -і, -лій, ж.

Вечназялёнае паўднёвае дрэва або куст сямейства магноліевых з вялікімі пахучымі кветкамі.

|| прым. магно́ліевы, -ая, -ае.

Сямейства магноліевых (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

магно́лія

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. магно́лія магно́ліі
Р. магно́ліі магно́лій
Д. магно́ліі магно́ліям
В. магно́лію магно́ліі
Т. магно́ліяй
магно́ліяю
магно́ліямі
М. магно́ліі магно́ліях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

магно́лія ж., бот. магно́лия

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

магно́лія, ‑і, ж.

Субтрапічнае дрэва або куст з вялікімі пахучымі белымі ці ружовымі кветкамі. Моцны пах магнолій крыху дурманіў галаву. Рамановіч. І гараць сваім гарачым полымем Белыя магноліі ля хат. Калачынскі.

[Фр. magnolia ці magnolier ад уласнага імя.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Магнолія ’субтрапічнае дрэва, Magnolia’ (ТСБМ). З польск. або рус. мовы. Назва ўзыходзіць да прозвішча франц. батаніка Magnol (XVII ст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

магно́лия бот. магно́лія, -ліі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

магно́ліевы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да магноліі. Магноліевы пах. // Які здабываецца з кветак магноліі. Магноліевы алей.

2. у знач. наз. магно́ліевыя, ‑ых. Сямейства двухдольных дрэвавых або кустовых раслін, да якога адносіцца магнолія, лімоннік і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)