мабілізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак.

1. каго-што. Правесці (праводзіць) мабілізацыю (у 1 і 2 знач.) каго-, чаго-н.

М. у армію.

2. каго (што) на што. Правёўшы неабходныя мерапрыемствы, прывесці (прыводзіць) у актыўны стан для дасягнення якой-н. мэты.

М. шырокія масы на пасадку лесу.

|| зак. таксама адмабілізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны (да 1 знач.).

|| звар. мабілізава́цца, -зу́юся, -зу́ешся, -зу́ецца; -зу́йся; зак. таксама адмабілізава́цца, -зу́юся, -зу́ешся, -зу́ецца; -зу́йся (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мабілізава́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. мабілізу́ю мабілізу́ем
2-я ас. мабілізу́еш мабілізу́еце
3-я ас. мабілізу́е мабілізу́юць
Прошлы час
м. мабілізава́ў мабілізава́лі
ж. мабілізава́ла
н. мабілізава́ла
Загадны лад
2-я ас. мабілізу́й мабілізу́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час мабілізу́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мабілізава́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. мабілізу́ю мабілізу́ем
2-я ас. мабілізу́еш мабілізу́еце
3-я ас. мабілізу́е мабілізу́юць
Прошлы час
м. мабілізава́ў мабілізава́лі
ж. мабілізава́ла
н. мабілізава́ла
Загадны лад
2-я ас. мабілізу́й мабілізу́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час мабілізава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мабілізава́ць сов. и несов., прям., перен. мобилизова́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мабілізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.

1. Правесці (праводзіць) мабілізацыю (у 1, 2 знач.). Бязвусым юнаком быў Антось Галамака, калі ў шаснаццатым годзе мабілізавалі яго ў царскую армію. Чарнышэвіч. Калі пачалася вайна, бацьку і Грышу мабілізавалі адразу, а Юрка астаўся ў акупацыі. Навуменка.

2. перан. Прывесці (прыводзіць) у актыўны стан для дасягнення якой‑н. мэты, выканання якога‑н. задання. Навучаны шматгадовым вопытам, Яраш усё зразумеў і .. мабілізаваў свой спакой і вытрымку. Шамякін.

[Ад фр. mobiliser.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адмабілізава́цца гл. мабілізаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адмабілізава́ць гл. мабілізаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мобилизова́ть сов. и несов. мабілізава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мабілізава́цца, ‑зуюся, ‑зуешся, ‑зуецца; зак. і незак.

1. Мабілізаваць сябе для выканання якога‑н. задання, дасягнення якой‑н. мэты.

2. толькі незак. Зал. да мабілізаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абкружэ́нец, ‑нца, м.

Разм. Тое, што і акружэнец. — А скажы, чаму ты не ў арміі. Не паспелі мабілізаваць, ці абкружэнец? М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)