літві́н

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. літві́н літві́ны
Р. літві́на літві́наў
Д. літві́ну літві́нам
В. літві́на літві́наў
Т. літві́нам літві́намі
М. літві́не літві́нах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Зніч ’святы агонь у язычнікаў’. Польск. znicz ’надгробнае полымя’, чэш. znič ’святы агонь у старажытных літвінаў і славян’. Верагодна, таго ж кораня, што і зноіць (гл.): zněti, zniti, znoi‑ (> znojь) ’гарэць’ з суф. ‑čь, які ўтвараў назвы прадметаў паводле дзеяння (Сцяцко, Афікс. наз., 45; Слаўскі, SP, 1, 102), як bitibičь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)