лі́сцевы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. лі́сцевы лі́сцевая лі́сцевае лі́сцевыя
Р. лі́сцевага лі́сцевай
лі́сцевае
лі́сцевага лі́сцевых
Д. лі́сцеваму лі́сцевай лі́сцеваму лі́сцевым
В. лі́сцевы (неадуш.)
лі́сцевага (адуш.)
лі́сцевую лі́сцевае лі́сцевыя (неадуш.)
лі́сцевых (адуш.)
Т. лі́сцевым лі́сцевай
лі́сцеваю
лі́сцевым лі́сцевымі
М. лі́сцевым лі́сцевай лі́сцевым лі́сцевых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

лі́сцевы из ли́стьев;

~вая падсці́лка — подсти́лка из ли́стьев

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лі́сцевы і лісцёвы, -ая, -ае.

1. гл. лісце.

2. Пра дрэвы з лістамі; проціл. хвойны.

Лісцевае дрэва.

3. Які складаецца з такіх дрэў.

Лісцевы лес.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лі́сцевы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да лісця. Лісцевыя пупышкі. // Які ўтвараецца лісцем. У лясной глушы пад густым лісцевым навесам заўсёды пануе паўзмрок і вільгаць. В. Вольскі.

2. Які мае лісце, з лістамі (пра дрэвы); проціл. хвойны. Лісцевае дрэва. // Які складаецца з такіх дрэў. Лісцевы лес.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лі́сце, -я і лісцё, -я́, н., зб.

Лісты раслін.

|| прым. лі́сцевы, -ая, -ае і лісцёвы, -ая, -ае.

Лісцевая (лісцёвая) падсцілка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хво́йна-лі́сцевы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. хво́йна-лі́сцевы хво́йна-лі́сцевая хво́йна-лі́сцевае хво́йна-лі́сцевыя
Р. хво́йна-лі́сцевага хво́йна-лі́сцевай
хво́йна-лі́сцевае
хво́йна-лі́сцевага хво́йна-лі́сцевых
Д. хво́йна-лі́сцеваму хво́йна-лі́сцевай хво́йна-лі́сцеваму хво́йна-лі́сцевым
В. хво́йна-лі́сцевы (неадуш.)
хво́йна-лі́сцевага (адуш.)
хво́йна-лі́сцевую хво́йна-лі́сцевае хво́йна-лі́сцевыя (неадуш.)
хво́йна-лі́сцевых (адуш.)
Т. хво́йна-лі́сцевым хво́йна-лі́сцевай
хво́йна-лі́сцеваю
хво́йна-лі́сцевым хво́йна-лі́сцевымі
М. хво́йна-лі́сцевым хво́йна-лі́сцевай хво́йна-лі́сцевым хво́йна-лі́сцевых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

дубро́ва, -ы, мн. -ы, -ро́ў, ж.

Невялікі лісцевы або дубовы лес.

Прыгожыя беларускія дубровы.

|| прым. дубро́ўны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лісцёвы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і лісцевы (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гай, -ю, М аб га́і і у гаі, мн. гаі́, гаёў, м.

Невялікі часцей лісцевы лес.

Бярозавы г.

|| памянш. гаёк, гайка́, мн. гайкі́, гайко́ў, м.

|| прым. гаёвы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чарнале́ссе, ‑я, н.

Лісцевы лес. Хвойнік паступова перайшоў у чарналессе. Сачанка. Узімку мялі мяцеліцы, і змрочнае чарналессе шумела панура і злосна. Ус.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)