ліста́ць
дзеяслоў, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
ліста́ю |
ліста́ем |
| 2-я ас. |
ліста́еш |
ліста́еце |
| 3-я ас. |
ліста́е |
ліста́юць |
| Прошлы час |
| м. |
ліста́ў |
ліста́лі |
| ж. |
ліста́ла |
| н. |
ліста́ла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
ліста́й |
ліста́йце |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
ліста́ючы |
Крыніцы:
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
ліста́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.
Разм. Гартаць, перагортваць. Пасля абеду Зыбін любіў, лежачы на канапе, лістаць часопіс — разгадваць красворды, чытаць розныя кароценькія заметкі на апошніх старонках. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ліста́ць ’гартаць’ (Гарэц., Шат., ТСБМ). З рус. листать ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лістава́ць ’перагортваць’ (Нас.), смал. листованье ’перагортванне’, рус. листовать, чэш. listovati. Да ліста́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гартаць, перагортваць, лістаць, пералістваць
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)