Лінда́р ’кармчар’, ’арандатар’ (у Багушэвіча), лінда́рка ’карчмарка’. Утварылася шляхам спрашчэння і распадабнення арандатар > арандар > аліндар > ліндар. Параўн. укр. орендар (Марозаў, Пыт. мовазн. і метод., 163–164).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ Ландар ’арандатар карчмы’ (слуцк., БНТ, Лег. і пад.) — скажонае рандар ’тс’ гранда < арэнда (гл.). Параўн. таксама ліндар.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)