лімузі́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Вялікі прадстаўнічы легкавы аўтамабіль з закрытым кузавам, забяспечаным шкляной перагародкай.

|| прым. лімузі́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лімузі́н

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. лімузі́н лімузі́ны
Р. лімузі́на лімузі́наў
Д. лімузі́ну лімузі́нам
В. лімузі́н лімузі́ны
Т. лімузі́нам лімузі́намі
М. лімузі́не лімузі́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

лімузі́н м. лимузи́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лімузі́н, ‑а, м.

Закрыты кузаў легкавога аўтамабіля; тып аўтамашыны з такім кузавам. Сесці ў лімузін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пу́льман-лімузі́н

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пу́льман-лімузі́н пу́льман-лімузі́ны
Р. пу́льман-лімузі́на пу́льман-лімузі́наў
Д. пу́льман-лімузі́ну пу́льман-лімузі́нам
В. пу́льман-лімузі́н пу́льман-лімузі́ны
Т. пу́льман-лімузі́нам пу́льман-лімузі́намі
М. пу́льман-лімузі́не пу́льман-лімузі́нах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

лимузи́н лімузі́н, -на м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раско́шны, ‑ая, ‑ае.

1. Які вызначаецца багаццем, раскошаю аздаблення або высокай якасцю матэрыялу. Раскошны палац. Раскошны лімузін. □ Зверху ў раскошным чырвоным пераплёце Сашавы «Казкі»... Васілевіч.

2. Пышны, прыгожы. Над буданамі рос стары хвойнік, не густы, таму разгалісты, з выгнутым уніз раскошным галлём. Кулакоўскі. Вылі .. [вусы] хоць і сівыя, але раскошныя і густыя. Чарнышэвіч. — У маёй мамы таксама былі раскошныя валасы, але доля яе была нешчаслівая, — у засмучэнні прамовіла .. [Ядвіся]. Колас. // Дзівосны, незвычайны. Свет блакітна-ружова-зялёных фарбаў ціхай раніцы, раскошны свет вады, травы і сонца. Брыль.

3. Прасторны, вялікі. Два раскошныя драўляныя будынкі, вакол іх — цяністыя таполевыя прысады. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)