Лі́мах ’гультай’ у параўнанні лыжэть (—’ляжыць’) бы лі́мах (драг., І. Лучыц-Федарэц.). Відавочна, лімаг, якое з прасл. lěmęgъ ’бэлька’ (гл. лемягі, лемяг). Параўн. польск. пшаснышск. lemięga ’чалавек, не варты ні да чаго, няўклюда’ (Слаўскі, 4, 149).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лымаковы ў выразе: лыка лымакове ’лыка; якім апаясваюць каравай, калі ён падрасце на стале’ (Сцеп.). Няясна. Магчыма, да лі́мах (гл.), г. зн. лыка, якое не нясе функцыянальнай нагрузкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ля́біх, лябі́х, ля́бех ’гультай, лежань, абібок’ (Мядзв., Бяльк., Растарг., Ян.; рэч., Мат. Гом.). Кантамінаваная форма, у якасці магчымых зыходных якой можна назваць: лебахі (аналагічная семантыка ў лантух ’вантробы’ > ’гультай’), лямец, лімах (гл.) і зах.-бран. ла́бза ’тоўстая, няўклюдная жанчына, дзяўчына’, арханг. лявза́ ’някемлівы, няспрытны чалавек, разява’, пск., цвяр. лябза́, ля́бзя ’тс’, параўн. і дан., краснадарск. лабзай ’тоўсты, здаровы, але гультаявалі чалавек’. Аб суфіксе гл. Слаўскі (SP, 1, 70–73). Сюды ж лябехава́ты ’непаваротлівы’ (добр., Мат. Гом.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лобус1 ’сцёблы і лісце гуркоў’ (стол., ДАБМ), лобуз, лобудзь ’цяўнік, націнне’, лобузіна ’асобная націна’, лобузнік, лобузье ’націнне’ (Сл. Брэс., ТС). Укр. лобузіння ’цяўнік, сцёблы з летняй гародніны’, рус. лобоз ’гібкі дубец’, лобоза ’спірэя, Spirea ulmaria’, польск. łobuzie, łobazie, łobozg. Прасл. дыялектызм lobuz‑ъ > lobuz‑ьje (Слаўскі, 5, 129). Да лабаза́, лабазнік, лабу́ззе, лабузя́к.

Лобус2 ’хлопец, дзяцюк’ (арго, Рам. 9), ашм. ’гарэза’ (Сл. ПЗБ). З польск. łobus, łobuz ’гарэза’, ’вісус’, ’хуліган’, ’гультай’, ’нягоднік’, якое, паводле Слаўскага (5, 127), з’яўляецца адным з нешматлікіх выпадкаў параўнання чалавека з дрэвам, калодай, дубцом, — параўн. укр. хлистик, лобас, рус. хлыст, бел. драг. лі́мах, бел. пень і інш. Да лобус1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)