ліма́н
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
ліма́н |
ліма́ны |
| Р. |
ліма́на |
ліма́наў |
| Д. |
ліма́ну |
ліма́нам |
| В. |
ліма́н |
ліма́ны |
| Т. |
ліма́нам |
ліма́намі |
| М. |
ліма́не |
ліма́нах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
ліма́н, -а, мн. -ы, -аў, м.
Заліў, утвораны морам у нізоўях ракі, а таксама салёнае возера паблізу мора, звычайна багатае на лячэбныя гразі.
|| прым. ліма́нны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ліма́н, ‑а, м.
Заліў у нізоўях ракі ці салёнае возера паблізу мора (звычайна багатае лячэбнымі гразямі).
[Грэч. limen.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ліма́н ’заліў у нізоўях ракі ці салёнае возера паблізу мора’ (ТСБМ) — кніжнае запазычанне з рус. мовы. Тураў. ліма́н ’участак вялікіх памераў’ (ТС), утварылася ў выніку пераносу значэння ’заліў’ > ’заліўны луг’ > ’поле’ > ’участак’. Абодва да рус., укр. лиман ’шырокае вусце ракі’, ’марскі заліў’, якія праз тур., крым.-тат., кыпч. liman ’порт’ узыходзяць да с.-грэч. λιμένι(ον), λιμένας < ст.-грэч. λίμνην ’заліў’ (Фасмер, 2, 497; Кюнэ, 72). Жураўскі (Тюркизмы, 86) лічыць лексему лиманъ экзатызмам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
заліў, затока, затон, завадзь, бухта, ліман, фіёрд
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
◎ Ліма́к ’кара вяза’ (Маш., Пятк. 1). Да лем (гл.). Параўн. таксама ільмак ’кара вяза, з якой можна плесці лапці’ (Бяльк.). Аднак у лексеме ліман можна бачыць замену н > му тады яна выглядала б ліпак і з’яўлялася б роднаснай да ўкр. линити (у рашэтнікаў: знімаць слой кары з папярэдне распараных у печы ліпавых ствалоў, агаляючы слой лыка), што ў сваю чаргу можна было б суаднесці з ліняць, лінька, лініва.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)