ліквідава́ць, -ду́ю, -ду́еш, -ду́е; -ду́й; -дава́ны; зак. і незак., каго-што.

Правесці (праводзіць) ліквідацыю каго-, чаго-н.

Л. аддзяленне банка.

Л. запазычанасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ліквідава́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ліквіду́ю ліквіду́ем
2-я ас. ліквіду́еш ліквіду́еце
3-я ас. ліквіду́е ліквіду́юць
Прошлы час
м. ліквідава́ў ліквідава́лі
ж. ліквідава́ла
н. ліквідава́ла
Загадны лад
2-я ас. ліквіду́й ліквіду́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час ліквіду́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ліквідава́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. ліквіду́ю ліквіду́ем
2-я ас. ліквіду́еш ліквіду́еце
3-я ас. ліквіду́е ліквіду́юць
Прошлы час
м. ліквідава́ў ліквідава́лі
ж. ліквідава́ла
н. ліквідава́ла
Загадны лад
2-я ас. ліквіду́й ліквіду́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час ліквідава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ліквідава́ць

1. сов. ликвиди́ровать; (изжить — ещё) устрани́ть; (распоряжением — ещё) упраздни́ть;

л. аддзяле́нне ба́нка — ликвиди́ровать (упраздни́ть) отделе́ние ба́нка;

л. запазы́чанасць — ликвиди́ровать задо́лженность;

л. недахо́пы — ликвиди́ровать (устрани́ть) недоста́тки;

2. несов. ликвиди́ровать; устраня́ть; упраздня́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ліквідава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак. і незак., каго-што.

Правесці (праводзіць) ліквідацыю. [Бохан:] — Абвяшчаю вам загад штаба: атрад ваш мы ліквідуем, распускаем. Лынькоў. Сёння з раніцы я пачаў перадаваць тэлеграмы, спадзеючыся хутка ліквідаваць загрузку. Шынклер. Ганне Сяргееўне і раней у падполлі прыходзілася сустракацца з такімі выпадкамі, калі трэба было ліквідаваць правакатараў. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запазы́чанасць, -і, ж.

Наяўнасць даўгоў, нявыкананых абавязацельстваў.

Ліквідаваць з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ликвиди́ровать сов. и несов. ліквідава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

упраздни́ть сов. скасава́ць; (ликвидировать) ліквідава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

упраздня́ть несов. касава́ць; (ликвидировать) ліквідава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пашко́джанне, -я, н.

1. гл. пашкодзіць.

2. мн. -і, -яў. Пашкоджанае месца, паломка.

Ліквідаваць п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)