Лізь, лісь ’пра лізанне’ (мсцісл., полам., Нар. лекс.) — аддзеяслоўныя ўтварэнні. Да лізаць (гл.)..

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лі́зьа́зь

выклічнік

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Лісь-лісь! ’не есці, а толькі ласавацца’ (полац., Нар. лекс.). З лізьлізь! Да ліза́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лызь-мызь ’трохі, лізь-мазь’ (Бяльк.). Да ліза́ць (гл.); мызь (ад мазь!) мае канчатак ‑ызь па аналогіі да першай часткі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)