лё́тны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. лё́тны лё́тная лё́тнае лё́тныя
Р. лё́тнага лё́тнай
лё́тнае
лё́тнага лё́тных
Д. лё́тнаму лё́тнай лё́тнаму лё́тным
В. лё́тны (неадуш.)
лё́тнага (адуш.)
лё́тную лё́тнае лё́тныя (неадуш.)
лё́тных (адуш.)
Т. лё́тным лё́тнай
лё́тнаю
лё́тным лё́тнымі
М. лё́тным лё́тнай лё́тным лё́тных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

лётны в разн. знач. лётный;

~ная шко́ла — лётная шко́ла;

~нае надво́р’е — лётная пого́да;

~ныя я́касці самалёта — лётные ка́чества самолёта

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лётны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да палёту (самалёта, дырыжабля і пад.). Лётнае поле. □ Сафонаў збівае некалькі гітлераўскіх самалётаў, хаця яго самалёт па сваіх лётных якасцях горшы за дасканалыя нямецкія апараты. Кучар. // Спрыяльны для палёту, лятання. Лётны дзень. Лётнае надвор’е. // Прызначаны для лётчыка, палёту (на самалёце, дырыжаблі і пад.). Лётны касцюм. □ Макараў расшпіліў сінюю лётную куртку, адлажыў каўнер і, скінуўшы шапку-вушанку, сеў за стол. Алешка.

2. Звязаны з прафесіяй лётчыка; авіяцыйны. Лётная справа. Лётная школа. □ З лёгкай часці.. паступіла трывожная тэлефонаграма: на аэрадроме робіцца нешта незвычайнае. Лынькоў.

3. Які ўмее лятаць (пра птушак, насякомых). Лётныя гусі.

•••

Лётная дарожка гл. дарожка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лётны ’здольны’ (свісл., Сцяшк. Сл.). Узнікла ў выніку семантычнага пераносу ’дарослы, у гадах’ (параўн. рус. том., тул., арханг. летний ’паўналетні, дарослы’) > ’які ўсё ўмее’ > ’здольны’. Чэш. letný ’даверлівы, таварыскі, мілы, прыгожы’ мае іншую семантыку і шлях развіцця (гл. Махэк₂, 328), але таксама ўзыходзіць да прасл. lěto.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ле́ціцца Трэцца (аб вадзе)’, лёціць ’падаграваць ваду’ (Яўс.). Да лёта (гл.). Сюды ж лётны ’цёплы’ (Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лётный лётны;

лётная пого́да лётная паго́да, лётнае надвор’е;

лётное по́ле ав. лётнае по́ле.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запанібра́та, прысл.

Разм. Як з роўным; проста, бесцырымонна. Колькі месяцаў .. [курсантам] упарта паўтаралі, што найбольшы дысцыплінарны грэх — быць з падначаленымі запанібрата. Шамякін. [Дзяўчыну] ужо бачылі і Міця і Плоткін — вясёлая, прыгожая, з хлопцамі запанібрата, носіць скураны лётны шлем. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саста́ў, -у, М -е, мн. -ы, -аў, м.

1. Сукупнасць частак, прадметаў, якія складаюць адно цэлае; склад.

Ахарактарызаваць лічэбнікі па саставе.

2. Сукупнасць элементаў, якія ўваходзяць у хімічнае злучэнне рэчыва і пад.; сумесь, раствор.

С. глебы.

С. крыві.

Лекавы с.

3. чаго або які. Сукупнасць людзей, з якіх складаецца які-н. калектыў, арганізацыя (з колькаснага або якаснага боку).

С. выканаўцаў спектакля.

4. Асобы, якія складаюць якую-н. катэгорыю (па родзе службы, прафесіі і пад.).

Камандны с.

Выкладчыцкі с.

Лётны с.

5. Рад счэпленых разам чыгуначных вагонаў; цягнік.

Таварны с.

Пасажырскі с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

саста́ў, ‑таву, м.

1. Сукупнасць частак, прадметаў, якія складаюць адно цэлае; склад. Асноўнай задачай лексікалогіі з’яўляецца планамернае навуковае апісанне слоўнікавага саставу мовы і выяўленне гістарычных заканамернасцей яго развіцця. Гіст. лекс. бел. мовы. Па саставу лічэбнікі падзяляюцца на простыя.., складаныя.. і састаўныя. Граматыка. // Сукупнасць элементаў, якія ўваходзяць у хімічнае злучэнне, рэчыва і пад. Састаў глебы. Састаў крыві.

2. Злучэнне, сумесь, раствор, якія складаюцца з розных элементаў або рэчываў. Састаў для бальзамавання. Лекавы састаў.

3. чаго або які. Сукупнасць людзей, з якіх складаецца які‑н. калектыў, арганізацыя (з колькаснага або якаснага боку). Састаў выканаўцаў спектакля. Састаў бюро. □ Цяпер у саставе мясцовых Саветаў рэспублікі 80648 дэпутатаў, больш за 63 працэнты якіх складаюць рабочыя і калгаснікі. Машэраў.

4. (з азначэннем). Асобы, якія складаюць якую‑н. катэгорыю (па роду службы, прафесіі і пад.). Камандны састаў. Выкладчыцкі састаў. Лётны састаў.

5. Рад счэпленых разам чыгуначных вагонаў, падрыхтаваных для адпраўкі ў рэйс. Таварны састаў. Пасажырскі састаў. □ Састаў з двума паравозамі прагрукатаў па мосце за Дняпро. Грахоўскі. Над самым вухам пранізліва закрычаў паравоз — побач праляскаў таварны састаў. Шамякін.

•••

Асабовы састаў — тое, што і асабовы склад (гл. склад ​2).

Рухомы састаў — сукупнасць лакаматываў і вагонаў на чыгунках.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)