ляшчэ́ўнік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. ляшчэ́ўнік
Р. ляшчэ́ўніку
Д. ляшчэ́ўніку
В. ляшчэ́ўнік
Т. ляшчэ́ўнікам
М. ляшчэ́ўніку

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ляшчэ́ўнік, -ку м. (заросли лещины) лещи́нник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ляшчэ́ўнік і ляшчы́ннік, -у, м.

Зараснік, кусты ляшчыны; арэшнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ляшчы́ннік і ляшчэ́ўнік, ‑у, м.

Зараснік, кусты ляшчыны; арэшнік. Навокал нас — густы ляшчэўнік, асыпаны пустымі яшчэ арэхамі. Брыль. За апошнімі хатамі пачынаецца насып, шчыльна атулены ляшчыннікам. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ляшчы́ннік м., см. ляшчэ́ўнік

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фунду́к, ‑у, м.

1. Адзін з відаў ляшчыны, ляшчэўнік, які расце на поўдні.

2. зб. Арэхі, плады гэтага ляшчэўніку.

[Тур. findik з грэч.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ляшчэвіна, ляшчэўнік, ляшчы́на, лешчы́на, лехчы́на, лішчэна, ляшчы́ннік, ляшчы́ніна, ляшчэўніна ’арэшнік звычайны, Corylus avellana L.’ (Мядзв., Касп., Гарэц., Федар. 6, ТСБМ, Бяльк.; міёр., Нар. словатв., Сл. ПЗБ). Да леска1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

арэшнік, ляшчыннік, ляшчэўнік

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)