лясі́сты, -ая, -ае.

Густа зарослы лесам.

Л. раён.

Л. край.

|| наз. лясі́стасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лясі́сты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. лясі́сты лясі́стая лясі́стае лясі́стыя
Р. лясі́стага лясі́стай
лясі́стае
лясі́стага лясі́стых
Д. лясі́стаму лясі́стай лясі́стаму лясі́стым
В. лясі́сты (неадуш.)
лясі́стага (адуш.)
лясі́стую лясі́стае лясі́стыя (неадуш.)
лясі́стых (адуш.)
Т. лясі́стым лясі́стай
лясі́стаю
лясі́стым лясі́стымі
М. лясі́стым лясі́стай лясі́стым лясі́стых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

лясі́сты леси́стый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лясі́сты, ‑ая, ‑ае.

Які густа зарос лесам; багаты лесам. Лясістыя берагі. Лясісты раён. □ За фермай, як вокам кінуць, цягнуліся лясістыя ўзгоркі, якія падступалі да самых гор. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

го́рна-лясі́сты

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. го́рна-лясі́сты го́рна-лясі́стая го́рна-лясі́стае го́рна-лясі́стыя
Р. го́рна-лясі́стага го́рна-лясі́стай
го́рна-лясі́стае
го́рна-лясі́стага го́рна-лясі́стых
Д. го́рна-лясі́стаму го́рна-лясі́стай го́рна-лясі́стаму го́рна-лясі́стым
В. го́рна-лясі́сты (неадуш.) го́рна-лясі́стую го́рна-лясі́стае го́рна-лясі́стыя (неадуш.)
го́рна-лясі́стых (адуш.)
Т. го́рна-лясі́стым го́рна-лясі́стай
го́рна-лясі́стаю
го́рна-лясі́стым го́рна-лясі́стымі
М. го́рна-лясі́стым го́рна-лясі́стай го́рна-лясі́стым го́рна-лясі́стых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

го́рна-лясі́сты го́рно-леси́стый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

леси́стый лясі́сты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

краж, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Ланцуг невысокіх гор.

Лясісты к.

2. Кароткі абрубак тоўстага бервяна.

Дубовы к.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

многоле́сный лясі́сты, бага́ты на лясы́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Лясны́, лясны́й, ліснэ́й ’уласцівы лесу’, ’які жыве, расце, знаходзіцца ў лесе’, ’багаты лесам, лясісты’, ’які мае адносіны да лесаводства’ (ТСБМ, Бяльк., Сл. ПЗБ); ’дзікі’ (пра яблыні, пчолы)’ (глыб., віл., іўеў., воран., чэрв., Сл. ПЗБ). Прасл. lěs‑ьnъ. Да lěsъ > лес (гл.). Значэнне ’дзікі’ — уплыў балтыйскага субстрату; цяпер яму адпавядаюць лат. прыметнікі ад mežs ’лес’: meža pīle ’дзікая качка’ męża zvēri ’дзікія звяры і інш.’ (Непакупны, Связи, 77–82). Сюды ж лясныя пчолы ’дзікія пчолы’ (чэрв., іўеў., воран., З нар. сл.); лясны клоп ’смярдзюха’ (Сцяшк.), польск. leśnieć ’дзічэць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)