лясу́н, лесуна́, мн. лесуны́, лесуно́ў, м.

У славянскай міфалогіі: лясны дух, чалавекападобная казачная істота, якая жыве ў лесе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лясу́н

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. лясу́н лесуны́
Р. лесуна́ лесуно́ў
Д. лесуну́ лесуна́м
В. лесуна́ лесуно́ў
Т. лесуно́м лесуна́мі
М. лесуне́ лесуна́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

лясу́н (род. лесуна́) м., миф. ле́ший, лесови́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лясу́н, лесуна, м.

У славянскай міфалогіі — жыхар лесу, лясны дух. Міжвольна прыгадаліся страшныя казкі пра чарцей, лесуноў і ведзьмаў... Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лясу́н ’жыхар лесу’, ’лясны дух’ (ТСБМ, Гарэц., Яруш.; нараўл., Арх. ГУ; асіп., КЭС). Укр. лісу́н ’лясны дух’, Лісу́н ’бог ваўкоў’. Бел.-укр. ізалекса. Да лес. Аб суфіксе ‑ун гл. Сцяцко (Афікс. наз., 173). Аналагічна, але з іншым вакалізмам суфікса ўтворана чэш. Lesoň (у перыяд чэшскага адраджэння) з лац. Silvanus ’лясны бог’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лесаві́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Чалавек, які жыве ў лесе, займаецца паляваннем (разм.).

2. У міфалогіі: чалавекападобная казачная істота, якая жыве ў лесе і наводзіць жахі як нячыстая сіла, лясун.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лесаві́к, -ка́ м.

1. разг. (живущий в лесу) лесови́к;

2. см. лясу́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лесови́к

1. обл. лесаві́к, -ка́ м.;

2. (леший) миф. лясу́н, род. лесуна́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спараджэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. спараджаць — спарадзіць.

2. Тое, што ўзнікла, існуе; вынік чаго‑н. Скажуць: але ж і вадзянік, і лясун — спараджэнне чалавечай фантазіі. Што ж, справядліва. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лесавік, лесові́клясун’ (Нік., Няч., Грыг., Яруш., Мат. Гом., ТСБМ) у выніку універбізацыі з лесавы дух. Параўн. і лесавы ’лясны дух, лясун’ (Маш.; петр., Мат. Гом.). У выніку пераносу значэння — любан. лесаві́к ’жыхар лясістых мясцовасцей’ (Нар. словатв.). Дадатковае значэнне прыметніка лесавы ’дзікі’ (Янк. II, Шат., Бяльк.) з’явілася падставай для лесавікі́ ’дзікія лясныя яблыкі’ (Касп.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)