лямантава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; незак.

Моцна і працягла крычаць; нястрымна плакаць.

|| наз. лямантава́нне, -я, н. і ля́мант, -у, М -нце, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лямантава́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ляманту́ю ляманту́ем
2-я ас. ляманту́еш ляманту́еце
3-я ас. ляманту́е ляманту́юць
Прошлы час
м. лямантава́ў лямантава́лі
ж. лямантава́ла
н. лямантава́ла
Загадны лад
2-я ас. ляманту́й ляманту́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час ляманту́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

лямантава́ць несов., разг. вопи́ть, крича́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лямантава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак.

1. Моцна і працягла крычаць. — Ура, Таня! Ура! — лямантавалі дзяўчынкі, бегаючы па беразе. Скрыпка. — Лаві, лаві яго [зайца]! — лямантавалі хлопчыкі. Рылько. /Пра жывёл, птушак. Раз’юшаны сабака лямантаваў на падворку. Арочка.

2. Галасіць па кім‑н., над кім‑н.; моцна плакаць. Уся ў слязах, маці білася галавою аб падушку і лямантавала, як па нябожчыку. Карпаў. Бацька мой — у слёзы, крычаць гвалту, выбег на вуліцу, лямантуе. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

залямантава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; зак.

Пачаць лямантаваць.

Дзеці залямантавалі пад акном.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лямантава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. лямантаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вопи́ть несов., разг. лямантава́ць, крыча́ць, галасі́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вопия́ть несов., высок. лямантава́ць, крыча́ць, галасі́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пралямантава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак.

1. Моцна, працягла пракрычаць.

2. Лямантаваць некаторы час. Пралямантаваць увесь дзень.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

залямантава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак.

Пачаць лямантаваць. // З лямантам прагаварыць. Тут раптам суседскія дзеці як залямантуюць пад акном: — Дзядзька, вашы цяляты ў шкоду залезлі! Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)