ляжэ́йка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ляжэ́йка ляжэ́йкі
Р. ляжэ́йкі ляжэ́ек
Д. ляжэ́йцы ляжэ́йкам
В. ляжэ́йку ляжэ́йкі
Т. ляжэ́йкай
ляжэ́йкаю
ляжэ́йкамі
М. ляжэ́йцы ляжэ́йках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Ляжэйка ’жалейка’ (паст., Сл. ПЗБ) — у выніку перастаноўкі зычных ж ⟷ л.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляжа́йка ’ляжанка ля печы’, ’комін-ляжак’ (пух., З нар. сл.; уздз., Нар. словатв.; навагр., Сцяшк. Сл.), ляжэйка ’бакавыя дошкі ў возе’ (астрав., Сцяшк. Сл.; круп., Жыв. сл.; Касп., Сл. ПЗБ), ліжа́йка ’бакавы брусок асновы панарада’ (КЭС, лаг.), валож. ляжэ́я ’папярочная палка-ворчык у сасе, да якой прымацоўваюцца аглоблі’ (Жыв. сл.). Ст.-рус. лежайка, лежейка, лежая ’знак > (гарызантальны вугал) у бортніцкіх знамёнах’. Да прасл. ležajьka (Трубачоў, Эт. сл., 14, 158), якое з ležaja/ležajь (< ležati), роднаснага з ляжа́й (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)