ляжнё́ўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -нёвак, ж. (спец.).

Дарога з насланага бярвення.

|| прым. ляжнёвачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ляжнё́ўка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ляжнё́ўка ляжнё́ўкі
Р. ляжнё́ўкі ляжнё́вак
Д. ляжнё́ўцы ляжнё́ўкам
В. ляжнё́ўку ляжнё́ўкі
Т. ляжнё́ўкай
ляжнё́ўкаю
ляжнё́ўкамі
М. ляжнё́ўцы ляжнё́ўках

Крыніцы: piskunou2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Ляжнёўка ’дарога, вымашчаная бярвеннем на шырыню калёс’ (в.-дзв., Нар. сл.; Нар. Гом.; в.-дзв., раг., Сл. ПЗБ), нараўл. ’кладка’ (Мат. Гом.). Да ле́жань (гл.), параўн. рус. перм. ле́жень ’дошка для праходу па багністаму месцу’, ’масткі праз раку’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)