ляжа́цца, -жы́цца; безас., незак., каму, звычайна з адмоўем (разм.).

Пра наяўнасць жадання ці магчымасці ляжаць.

Нешта яму не ляжыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ляжа́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. ляжы́цца -
Прошлы час
м. - -
ж. -
н. ляжа́лася

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ляжа́цца несов., безл. лежа́ться;

мне не ляжы́цца — мне не лежи́тся

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ляжа́цца, ‑жыцца; безас., незак. (з адмоўем).

Пра наяўнасць жадання ці магчымасці ляжаць. [Гардзіенка] варочаецца з боку на бок. Яму, відаць, не ляжыцца. Не ляжыцца і мне. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разле́гчыся, -ля́гуся, -ля́жашся, -ля́жацца; разлёгся, -лягла́ся, -ло́ся і-ле́глася; разля́жся; зак. (разм.).

1. Легчы, свабодна раскінуўшыся, разваліўшыся.

Р. на траве пад дубам.

2. перан. Заняць вялікую прастору; раскінуцца.

Блакітнае мора льну разлеглася на гарызонце.

|| незак. разляга́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узле́гчыся, ‑лягуся, ‑ляжашся, ‑ляжацца; ‑ляжамся, ‑ляжацеся, ‑лягуцца; пр. узлёгся, ‑леглася; зак.

Тое, што і узлегчы. Мікалай Гурбан узлёгся грудзьмі на стол і нерухома глядзеў у адну кропку. Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абле́гчыся, ляжацца; зак.

Разм.

1. Абаперціся, усперціся. Ён [Ткачук] грузна аблёгся на наш хісткі столік, добра зацягнуўся цыгарэтай. Быкаў.

2. Прыйсці да звычайнага стану рэчаў; уладкавацца. І прыйшлі дамоў з такім пачуццём, нібы ўсё ўжо больш-менш добра, усё сяк-так абляглося, стала на сваё месца. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разле́гчыся, ‑лягуся, ‑ляжашся, ‑ляжацца; пр. разлёгся, ‑ляглася, ‑лося і ‑леглася; заг. разляжся; зак.

Разм.

1. Легчы, свабодна раскінуўшыся, выцягнуўшыся. Сярод гушчарніку пушчы, каля палаючага вогнішча, разлеглася ўся каманда паўстанцаў. Нікановіч. Зіну знайшоў Валодзя, шапнуў бадзёрае: — Зараз пераб’ём фашысту сон, маленькі перапалох устроім, а то разлёгся тут у нас, як дома. Ваданосаў.

2. перан. Заняць вялікую прастору; раскінуцца. Ад Курыльскіх сопак і наўсцяж да Гродна неабдымнай сушай край разлёгся родны. А. Вольскі. Глядзі, вунь зацвітаюць ільны: возера мяккага блакітнага колеру разляглося на даляглядзе. Гамолка. Разляглася вёска Хатамі ў рад. Іверс.

3. Раздацца, далёка пракаціцца. Па лесе разлёгся вясёлы смех. Шчарбатаў. [Толік] .. паставіў касу, утыркнуўшы яе касавільнам у зямлю, узяў у руку мянташку. Жах! Жах! Жах! — звонка разлеглася рэха на поплаве. Капыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)