ляда́шты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ляда́шты ляда́штая ляда́штае ляда́штыя
Р. ляда́штага ляда́штай
ляда́штае
ляда́штага ляда́штых
Д. ляда́штаму ляда́штай ляда́штаму ляда́штым
В. ляда́шты (неадуш.)
ляда́штага (адуш.)
ляда́штую ляда́штае ляда́штыя (неадуш.)
ляда́штых (адуш.)
Т. ляда́штым ляда́штай
ляда́штаю
ляда́штым ляда́штымі
М. ляда́штым ляда́штай ляда́штым ляда́штых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ляда́шты, см. ляда́шчы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ляда́шты ’дрэнны, нягодны, гадкі; худы, слабы; той, каму млосна, дрэнна, моташна’ — гэта выражаецца і прыслоўямі ляда́шта, ляда́ча (Нас., Шпіл., Дзмітр., Жд. 1, Бір. Дзярж.; шчуч., чэрв., гродз., Сл. ПЗБ; крыч., Мат. Маг.; ашм., Сцяшк. Сл.). Утвораны ад прыслоўя ляда́што ’дрэнна’. Заканчэнне ‑шты выраўнялася ў канчатак ‑шчы, які стаў успрымацца як канчатак рус. дзеепрыметніка незалежнага стану цяперашняга часу і часткова на бел. моўнай тэрыторыі набыў бел. форму з суфіксам ‑ач‑ы (ляда́чы — гл.). Аналагічна ўкр. ледащо ’дробязь, пусцяковіна’, польск. ladaco ’чалавек нічога не варты’, ’абы-які’, чэш. ledaco ’абы-што, дрэнь’, мар. ľedaco ’нічога не варты’, славац. ledačo ’абы-што, што-небудзь’, ’нічога не варты’. Паўн.-слав. lě‑da‑čьto ( ’толькі, ледзь’, da — узмацняльная часціца, čьto ’што’, якое на зах.-слав. тэрыторыі мае рэфлекс co, čo) (Бернекер, 1, 697; Фасмер, 2, 474; Зубаты, Studie, 1, 241; Слаўскі, 4, 22–23). Паводле лінгвагеаграфічнага размеркавання лексемы ў рус. народных гаворках (СРНГ, 16, 318–319) можна меркаваць, што яна (і падобныя: ледака, лядаха, лядащий) прыйшла з бел. і ўкр. моў. Зах.-бел. леда́што, ляда́шчэ (м.), ’махляр, круцель, ашуканец’, ’гультай’ (Федар. 7, Федар. Дад.) з’яўляюцца калькай польск. ladaco ’чалавек нічога не варты’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляда́шцік, ляда́шчык ’хударлявы’, ’бядняк, жабрак’, ’круцель, ашуканец’, ’чалавек, які можа сурочыць, асабліва маладых істот’, ’нячысцік, з’яўленне якога перад селянінам азначала няшчасце’ (Нас.). Утворана ад ляда́шты і ляда́шчы (гл.). Параўн. яшчэ ляд1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляда́шчы1 леда́шчы, ліда́шчый, лыда́шчый ’кволы, хілы; нядужы, слабы; дрэнны, нягодны; стары, струхлелы; збуцвелы; выцерты’ (Нас., Грыг., Бес., Яруш., Ант., Касп., Бір. Дзярж., Сцяшк., ТСБМ, Сл. ПЗБ), ’злы, сярдзіты, запальчывы’ (слуц., Жыв. сл.), ’нікудышні, пусты’; ’д’ябал’ (мін., КЭС), ’легкадумны’. Да ляда́шты (гл.). Сюды ж: ляда́шчына ’непатрэбная рэч’ (Нас.), ляда́шчыца, ліда́шчыца ’кепскі, дрэнны, сапсаваны’ (Мал., Булг., Кос.), ’нягодніца’ (паўд.-усх., КЭС), лядашчыцца ’паступаць дрэнна’ (Федар. Дад.).

Ляда́шчы2 ’ледзяны, дужа халодны’ (валож., Жыв. сл.). Нерэгулярнае ўтварэнне ад лядакі́ ’ледзякі’ пры ад’ідэацыі ляда́шчы1 і польск. lodowaty ’ледзяны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)