лябё́дка², -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

Самка лебедзя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лябё́дка¹, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

Машына для падымання і перамяшчэння грузу.

|| прым. лябёдачны, -ая, -ае.

Л. канат.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Лябё́дка

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Лябё́дка
Р. Лябё́дкі
Д. Лябё́дцы
В. Лябё́дку
Т. Лябё́дкай
Лябё́дкаю
М. Лябё́дцы

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

лябё́дка

‘прыстасаванне’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. лябё́дка лябё́дкі
Р. лябё́дкі лябё́дак
Д. лябё́дцы лябё́дкам
В. лябё́дку лябё́дкі
Т. лябё́дкай
лябё́дкаю
лябё́дкамі
М. лябё́дцы лябё́дках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

лябё́дка

‘самка лебедзя’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. лябё́дка лябё́дкі
Р. лябё́дкі лябё́дак
Д. лябё́дцы лябё́дкам
В. лябё́дку лябё́дак
Т. лябё́дкай
лябё́дкаю
лябё́дкамі
М. лябё́дцы лябё́дках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

лябёдка I ж.

1. (самка лебедя) лебёдушка, лебёдка;

2. фольк. лебёдушка, лебёдка

лябёдка II ж., тех. лебёдка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лябёдка 1, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

Самка лебедзя.

лябёдка 2, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

Машына для падымання і перамяшчэння грузу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лябёдка1 ’машына для падымання і перамяшчэння грузу’ (ТСБМ, Сцяшк.). Запазычана з рус. мовы (Крукоўскі, Уплыў, 72), дзе ўтворана ад ле́бедь (птушка). Аналагічна ў ням. KranKranich, франц. grue, чэш. jeřab ’журавель’ і ’кран’ (Трубачоў — дадатак у Фасмера, 2, 470).

Лябёдка2 ’маяран садовы, Majorana hortensis Moench’. (гродз., Кіс.). Да лебяда́ (гл.). Матывацыя: квітнеючая расліна па форме (контуру) падобна да лебяды, а пушыстае лісце мае такі ж шараваты колер. Параўн. падобныя назвы рус. кастр. лебёдка ’пустазелле ў збожжавых’, варон. лебеде́ц ’стрэлкі, Capsella bursa-pastoris L.’

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цяга́льны, -ая, -ае (спец.).

Які служыць для выцягвання чаго-н. (цяжкасцей, грузаў і пад.).

Цягальная лябёдка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лебёдкаII техн. лябёдка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)