лютава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; незак.

1. Праяўляць лютасць, жорсткасць.

Лютуе вораг.

2. перан. Праяўляцца з вельмі вялікай сілай.

Лютавала зіма.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лютава́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. люту́ю люту́ем
2-я ас. люту́еш люту́еце
3-я ас. люту́е люту́юць
Прошлы час
м. лютава́ў лютава́лі
ж. лютава́ла
н. лютава́ла
Загадны лад
2-я ас. люту́й люту́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час люту́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

лютава́ць несов. лютова́ть, свире́пствовать; зве́рствовать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лютава́ць, ‑тую, ‑туеш; ‑туе; незак.

1. Праяўляць лютасць, жорсткасць у дзеяннях, учынках. Дзед хварэў, бабка баялася нават выходзіць з дому: так лютавалі ў вёсцы гітлераўцы. Васілевіч.

2. Праяўляцца з вельмі вялікай сілай (пра мароз, завіруху і пад.). Лютавала ранняя суровая зіма: трашчалі маразы, вылі снежныя завірухі. Шамякін. Лютаваў вецер у начной цемры і сек па тварах дробным халодным дажджом. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лю́таваць ’праяўляць жорсткасць’, ’праяўляцца з вельмі вялікай сілай’ (ТСБМ, Др.-Падб., Гарэц., Растарг.). Да лю́ты (гл.).

Лютава́ць ’паяць’ (нясв., дзярж., Нар. словатв.). З польск. lutować ’тс’, якое з с.-в.-ням. loeten, ням. löten < с.-в.-ням. lōt, сілезск. lutt, ням. Lot ’сплаў металаў, які служыць для іх спайкі’ (Слаўскі, 4, 390). Гл. таксама літава́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

свире́пствовать несов. лютава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лютова́ть несов., прост. лютава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зве́рствовать несов. зве́рстваваць; (свирепствовать) лютава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

изуве́рствовать несов., прям., перен. лю́таваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

залютава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак.

Пачаць лютаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)