люстра́ны, -ая, -ае і люстраны́, -а́я, -о́е.

1. гл. люстра¹.

2. Які з’яўляецца люстрам, з люстрам.

Люстраныя дзверы шафы.

3. перан. 3 гладкай бліскучай паверхняй.

Л. глянец.

Люстраная паліроўка.

Люстраная паверхня ракі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ро́ўнядзь, -і, ж.

Роўнае месца, раўніна; роўная паверхня чаго-н., гладзь.

Снежная р. палёў.

Люстраная р. азёр.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

люстраны́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. люстраны́ люстрана́я люстрано́е люстраны́я
Р. люстрано́га люстрано́й
люстрано́е
люстрано́га люстраны́х
Д. люстрано́му люстрано́й люстрано́му люстраны́м
В. люстраны́ (неадуш.)
люстрано́га (адуш.)
люстрану́ю люстрано́е люстраны́я (неадуш.)
люстраны́х (адуш.)
Т. люстраны́м люстрано́й
люстрано́ю
люстраны́м люстраны́мі
М. люстраны́м люстрано́й люстраны́м люстраны́х

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

люстра́ны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. люстра́ны люстра́ная люстра́нае люстра́ныя
Р. люстра́нага люстра́най
люстра́нае
люстра́нага люстра́ных
Д. люстра́наму люстра́най люстра́наму люстра́ным
В. люстра́ны (неадуш.)
люстра́нага (адуш.)
люстра́ную люстра́нае люстра́ныя (неадуш.)
люстра́ных (адуш.)
Т. люстра́ным люстра́най
люстра́наю
люстра́ным люстра́нымі
М. люстра́ным люстра́най люстра́ным люстра́ных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

лю́стра¹, -а, мн. -ы, -аў, н.

1. Адшліфаваная паверхня (шкла, металу), здольная даваць адбіткі тых прадметаў, якія знаходзяцца перад ёю, а таксама спецыяльна зроблены прадмет з такой паверхняй.

Стаяць перад люстрам.

2. перан. Спакойная, гладкая паверхня вады.

Л. возера.

3. перан. Аб тым, што з’яўляецца адлюстраваннем якіх-н. з’яў, працэсаў і пад.

Паэзія — л. жыцця.

|| прым. люстра́ны, -ая, -ае і люстраны́, -а́я, -о́е.

Люстраная фабрыка.

Люстраная вытворчасць.

Л. карп (карп з рэдкай блішчастай луской); наз. люстра́насць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

люстра́ны, ‑ая, ‑ае і люстраны́, а́я, ‑о́е.

1. Які мае адносіны да люстра ​1 (у 1 знач.). Люстраная майстэрня. Люстраная вытворчасць. // Уласцівы люстру, такі, як у люстра. Люстраны глянец. Люстраная паліроўна. // Які з’яўляецца люстрам, з люстрам. Люстрана-лінзавы тэлескоп. □ Станіслаў праз сілу ўзнімаецца з крэсла, падыходзіць да шафы і, раней, чым адчыніць яе, узіраецца ў люстраныя дзверы. Мікуліч.

2. перан. З бліскучай, гладкай паверхняй. Быстра слізгацяць душагубкі па люстранай вадзе пад лоўкімі ўзмахамі вёсел. Колас. Над ракою над шырокай, Над люстранаю ракой, Над лазою невысокай Ходзіць ветрык-неспакой. Астрэйка.

•••

Люстранае шкло гл. шкло.

Люстраны карп гл. карп.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ірдзі́сты і рдзі́сты, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і ірдзяны. Краіна мар і летуценняў, ірдзістых раніц, срэбных рос, дзе гладзь люстраная сінее, азёр і рэк шырокі плёс. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

балаця́ны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які мае адносіны да балота; уласцівы балоту. Цераз лугі, Балацяную твань Лёгка бяжыць, Выгінаючы спіну, Сцежкай знаёмай Люстраная Лань. Хведаровіч. Закругленне ішло па высокім насыпе, .. у канцы якога быў мост цераз лясную балацяную рачулку. Лынькоў. // Які ўзнікае над балотам. Балацяны туман.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ро́ўнядзь, ‑і, ж.

Роўнае месца, раўніна. Амярцвелае поле рассцілалася белым абрусам аднастайнай роўнядзі, а лес цёмна-сіняю сцяною выступае ў нерухлівай постаці і тупой немаце. Колас. // чаго або якая. Роўная паверхня чаго‑н.; гладзь. Белыя чайкі лятаюць высока над стрэхамі хат, а над люстранай роўняддзю азёр планіруюць спрадвечныя сябры гэтых стрэх — буслы... Брыль. Адсюль далёка відаць наваколле: і роўнядзь поля, і асфальтавая стужка дарогі, і горад. Марціновіч. Сонца апускаецца яшчэ ніжэй, і вось за намі, па рачной роўнядзі, пачынае, як хвост, цягнуцца .. люстраная паласа. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абце́рці, абатру, абатрэш, абатрэ; абатром, абатраце, абатруць; заг. абатры; пр. абцёр, ‑церла; зак., каго-што.

1. Выціраючы, зрабіць сухім, чыстым. Узяўшы яблык, Марына абцерла яго ражком хусткі і пачала есці. Кавалёў. Стары паклаў жалеза і абцёр аб фартух рукі. Чорны. Некалькі баравікоў упала з кошыка. [Міколка] падняў іх, старанна абцёр ад пылу, палажыў назад. Лынькоў. // Выціраючы, сцерці што‑н. Яўхім абцёр рукавом пот на лбе і акінуў позіркам двор, шукаючы ценю. Пальчэўскі.

2. Зняць верхні слой чаго‑н. Аб пясок абцёр іржу з яе — І падкова нібы люстраная. Непачаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)