лю́днасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. лю́днасць
Р. лю́днасці
Д. лю́днасці
В. лю́днасць
Т. лю́днасцю
М. лю́днасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

лю́днасць ж. лю́дность

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лю́днасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць люднага; мнагалюднасць. Пасля мазырскага бруку, жывой люднасці на вуліцах, прыпяцкага вясёлага прастору — як бы .. дрымотным і балюча бедным убачылася дарагое сяло. Мележ.

2. Колькасць людзей (насельніцтва, прысутных і пад.). Нарада па сваёй люднасці атрымалася значна большая, чым думалі. Ермаловіч.

3. Разм. Жыхары, насельніцтва; людзі. Зірнуў .. [Даніла] — люднасці багата, Ну, нібы ў бочцы селядцоў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лю́днасць ’уласцівасць люднага, мнагалюднасць’, ’жыхары, насельніцтва’, ’колькасць людзей’ (ТСБМ, Нас.), людно́сць ’людзі’ (дзятл., Сл. ПЗБ). Да прасл. lʼudьnostь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лю́дны, -ая, -ае.

3 вялікай колькасцю людзей.

Л. горад.

Людная вуліца.

|| наз. лю́днасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лю́дность лю́днасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бо́йкость

1. бо́йкасць, -ці ж.; жва́васць, -ці ж.;

2. бо́йкасць, -ці ж.; жва́васць, -ці ж.; лю́днасць, -ці ж.; см. бо́йкий.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)